Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Деяния 19 глава

1 І сталася, як Аполёс быў у Карынце, што Паўла, прайшоўшы вышнія часьці, прышоў да Ефэсу і, знайшоўшы некатрых вучанікаў,
2 Сказаў ім: «Ці вы, уверыўшы, прынялі Сьвятога Духа?» А яны яму: «Мы нават ня чулі, ці ё Дух Сьвяты».
3 І ён сказаў: «Дык у што вы ахрышчаны?» Яны сказалі: «У хрэст Яанаў».
4 Паўла ж сказаў: «Яан запраўды хрысьціў хрыстом каяты, кажучы люду, каб верылі ў Ідучага просьле яго, значыцца ў Ісуса».
5 Пачуўшы гэта, яны ахрысьціліся ў імя Спадара Ісуса.
6 І, як Паўла ўзлажыў рукі на іх, зышоў на іх Дух Сьвяты, і яны гукалі мовамі і праракалі.
7 А ўсіх было каля двананцацёх мужоў.
8 Увыйшоўшы ж у бажніцу, ён адважна гукаў тры месяцы, навучаючы а пераконуючы праз гаспадарства Божае.
9 А як некатрыя закалянелі й ня верылі, гукаючы ліха на Дарогу перад множасьцяй, ён вышаў ад іх і аддзяліў вучанікаў, навучаючы што дня ў школе якогась Тырана.
10 І гэта было звыш двух год, так што ўсі жыхары Азі, Жыды й Грэкі, чулі слова Божае.
11 І Бог чыніў вялікія, надзвычайныя ўчынкі рукамі Паўлавымі,
12 Ажно насаткі а папяразкі прыносілі ад цела ягонага на хворых, і хваробы пакідалі іх, і злыя духі выходзілі зь іх.
13 Тады й некатрыя із жыдоўскіх хадзякаў-закліньнікаў спрабавалі гукаць імя Спадара Ісуса на апанаваных злымі духамі, кажучы: «Заклінаю вас Ісусам, каторага абяшчае Паўла».
14 Былі там якіясь сямёх сыноў Ськевы, найвышшага сьвятара жыдоўскага, каторыя рабілі гэта.
15 Але злы дух, адказуючы, сказаў ім: «Ісуса запраўды знаю, і Паўла імне ведамны, але хто вы?»
16 І кінуўся на іх чалавек, у каторым быў злы дух, і здолеў іх, так што яны ўцяклі голыя а зьбітыя.
17 І сталася гэта ведама ўсім, што жылі ў Ефэсе, Жыдом і Грэкам, і напаў страх на ўсіх іх, і ўзьвялічана было імя Спадара Ісуса.
18 І шмат хто з тых, што ўверылі, прыходзіў, спавядаючыся й азнаймуючы свае ўчынкі.
19 І ладне тых, што займаліся чарамі, прынесьлі кнігі свае, і спалілі іх перад усімі, і палічылі цану іх, і знайшлі на пяцьдзясят тысячаў штукаў срэбла.
20 такой моцаю расло а перамагала слова Спадарова.
21 А як гэта зьдзеялася, Паўла замерыў у духу сваім, прайшоўшы Македоню а Ахаю, ісьці да Ерузалітлу, кажучы: «Пабыўшы там, я маю бачыць і Рым».
22 І паслаўшы да Македоні двух із слугачых сваіх, Цімоха а Эраста, сам застаўся да часу ўв Азі.
23 І прыгадзілася таго часу немалое ўзрушэньне каля Дарогі Божае;
24 Бо хтось, на ймя Зьмітра, срэбранік, што станавіў дамы Артэміды, даючы немалы прыбытак мастаком,
25 Каторых зьбершы і тых, што ў такім рамястве рабілі, сказаў: «Мужы, вы цяміце, што наш дабрабыт залежа ад гэтае работы.
26 І вы бачыце й чуеце, што ня толькі ў Ефэсе, але блізу па ўсёй Азі гэты Паўла пераканаў і адвярнуў вялікую грамаду, кажучы, што не багі тыя, каторыя зроблены рукамі.
27 Цяпер ня толькі небясьпечнасьць нам, што наш занятак апынецца ў няславе, але таксама, што сьвятыню вялікае багіні Артэміды будуць мець за нішто, і будзе зьнішчана вялікасьць тае, каторую сьціць уся Азя а сьвет».
28 Пачуўшы ж гэта і шалеючы ад злосьці, яны крычэлі, кажучы: «Вялікая Артэміда Ефэская!»
29 І места стала поўнае сумятні, і згодна яны чханулі да тэатру, схапіўшы Ґая а Арыстарха, Македонян, спадарожнікаў Паўлавых.
30 Як жа Паўла хацеў увыйсьці ў люд, вучанікі не дапусьцілі яго.
31 І таксама некатрыя з начэльнікаў аскіх, што былі прыяцелямі ягонымі, паслаўшы да яго, упорыста прасілі ня кідацца да тэатру.
32 Адныя крычэлі адно, другія — другое, бо гурба была ў сумятні, і бальшыня ня ведала, дзеля чаго яны зышліся.
33 З гурбы ж высунулі наперад якогась Аляксандру, каторага Жыды сулілі. Аляксандра, кіўнуўшы рукою, хацеў аправіцца перад людам.
34 Але, пазнаўшы, што ён Жыд, у вадзін голас усі крычэлі каля дзьвюх гадзінаў: «Вялікая Артэміда Ефэская!»
35 Месцкі ж пісар, супакоіўшы гурбу, сказаў: «Мужы Ефэсяне, хто ня ведае, што места Ефэскае ё апякун сьвятыні Артэміды вялікае й абраза, спалага зь неба (Дыёпэта)?
36 Калі ж гэта бесьпярэчна, надабе, каб вы супакоіліся і не рабілі нічога стрым галаву.
37 А вы прывялі гэтых людзёў, каторыя сьвятыні ня грабілі, ані блявузґалі на вашу багіню.
38 Калі ж Зьмітра а мастакі, што зь ім, маюць жалабу на каго, ё суд і ё проконсулы: няхай пазываюць адзін аднаго.
39 Калі ж шукаеце чаго іншага, то гэта можа быць разьвязана на праўным збору.
40 Бо мы ў небясьпечнасьці за сталае сядні быць абвінаванымі ў узрушэньню, бо нямаш ніякае прычыны, каторай бы мы маглі аправіць гэткі збой».
41 Сказаўшы гэта, ён распусьціў гурбу.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.