Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

1 Коринфянам 3 глава

1 І я ня мог да вас, браты, гаварыць як да духовых, але да цялесных, як да немаўлят у Хрыстусе.
2 Я малаком паіў вас, а не ядою карміў, бо вы былі яшчэ кволыя дый цяпер ня ў сілах, яшчэ бо цялесныя вы.
3 Як між вамі зайдрасьць і ростырка, дык ці вы не цялесныя й не паступаеце чыста па-чалавечаму?
4 Калі бо адзін кажа: Я Паўлавы, а другі: Я Апольлявы, то ціж не цялесныя вы?
5 Бо кімжа ёсьць Апольлё, ці Павал — Слугамі, празь якіх вы уверылі, і-то як каму Бог даў.
6 Я садзіў, Апольлё паліваў, але ўзрасьціў Бог;
7 так што — ні той, хто садзіць, ні той, хто палівае чымсьці ёсьць, а хто росьціць — Бог.
8 І хто садзіць, і хто палівае — адно ёсьць, але кажны зь іх сваю заплату атрымае;
9 мы бо супрацоўнікі Божыя, а вы — ніва Божая, будоўля Божа.
10 Я з данай мне Божай ласкі, як дазнаны будаўнічы, заснаваў фундамант, а іншы на ім будуе; кажныж хай уважае, як будуе.
11 Ніхто бо ня можа залажыць іншы фундамант, акром ужо заложанага, якім зьяўляецца Хрыстус.
12 А ці хто будуе на гэтым фундаманце з золата, ці срэбра, ці дарагіх каменьняў, з дрэва, а на’т сена, ці саломы —
13 работа кажнага выявіцца: дзень Госпадаў пакажа, бо-ж аб’явіцца ў вагні й агонь выпрабуе дзеля кажнага, якім яно ёсьць.
14 І чыё дзеля астоіцца, той атрымае заплату;
15 а чыё — згарыць, той меціме шкоду; сам аднак збавіцца ды так, якбы праз агонь.
16 Няўжэ таго ня ведаеце, што вы набожняй зьяўляецеся ды што Дух Божы ў вас прабывае?
17 Каліж хто набожню разбурае, загубіць яго Бог; бо-ж набожня ёсьць сьвятая, гэтаж бо — вы.
18 Ніхто хай сябе ня зводзіць! Як між вамі каму здаецца быць мудрым на гэтым сьвеце, хай станецца скромным каб зрабіцца мудрым;
19 мудрасьць бо гэтага сьвету — дурната перад Богам; напісана-ж: Лаўлю мудрых іхнімі хітрунствамі (Гёб 5:13).
20 Або такжа: Ведае Госпад подумкі мудрых, што — нікчомыя (Пс. 93:11).
21 Ніхто восьжа хай ня хваліцца людзьмі;
22 ўсё бо — вашае: ці Павал, ці Апольлё, ці Цэфас; сьвет, жыцьцё, ці сьмерць; тое, што ёсьць і тое, што будзе — ўсё вашае;
23 вы-ж — Хрыстусавы, а Хрыстус — Богавы.

1 Коринфянам 3 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.