Библия » Пераклад П. Татарыновіча
Ефесянам 4 глава
1 Малю тады вас я, вязень Госпадаў, паступайце годна покліку, якім вы пакліканы:
2 із шчырай пакорай і лагоднасьцю ды паўстрымнасьцяй, адзін другога церпячы з любасьцю,
3 стараючыся захаваць адзінства духа ў згоднай сулуцы.
4 Адно бо цела, адзін дух, як і пакліканы вы да аднае надзеі покліку вашага.
5 Адзін Госпад, адна вера, адзін хрост.
6 Адзін Бог і Айцец усіх, што над усімі, і праз усіх, ды ў ва ўсіх нас.
7 Кожнамуж з нас дадзена ласка водле меры Хрыстусавага дару.
8 Таму і сказана: Узыйходзячы у высь, паланіў палон, даў людзям дары (Пс. 67:19).
9 А штож абазначае ўзыйшоў, як ня тое, што перш Ён быў і зыйшоў у прадонне зямлі?
10 Зыйшоўшы — гэта тойжа самы ўзыйшоўшы вышэй усіх нябёсаў, каб усё напоўніць.
11 І тойжа самы паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, а шчэ іншых пастырамі й вучыцелямі.
12 Для дасканалення сьвятых на дзела служэння, на будаванне цела Хрыстуса;
13 аж пакуль усе мы ня дойдзем да адзінства веры ды да поўнага пазнання Сына Божага, да мужа дасканалага на меру поўнаўзросту Хрыстусавага;
14 каб мы ня былі ўжо малалеткамі хістанымі, й захаплянымі ўсякім ветрам вучэння хітрунскае блуклівае чмуты людзкое;
15 але шчыраю любасьцю ўзрасталі ў ва ўсім у Таго, каторы ёсьць галавою — у каб мы ня былі ўжо малалеткамі хістанымі, й захаплянымі ўсякім ветрам вучэння хітрунскае блуклівае чмуты людзкое;а;
16 зь якога ўсё цела, сустаўленае ды споенае ўсякімі ўзаемаспаможнымі вязямі, згодна з адпаведным дзеяннем кажнага чэлеса, бярэ прырост на будаванне самога сябе ў любасьці.
17 Кажу восьжа вам і Богам сьветчу, каб вы ўжо не паступалі, як паступаюць пагане ў пустадумсьцьве свайго розуму,
18 з думкамі замарочанымі, далёкія ад жыцьця Божага празь нявуцтва іх ды ачарсьцьвеласьць сэрца;
19 яны, ачманеўшы, аддаліся распусьце, дапушчаючыся прагавіта ўсякай нечысьці.
20 Але вы ня гэтак пазналі Хрыстуса,
21 калі аб Ім чулі ды ў Ім навучыліся — водле праўды, якая ёсьць у Езусе —
22 пазбыцца разам з ранейшым жыцьцём старога чалавека, тлеючага ў зманных похацях,
23 а абнавіцца духам розуму вашага
24 й прыадзецца ў новага чалавека, на Божую падобу створанага ў справядлівасьці ды сьвятасьці праўды.
25 Дзеля гэтага, адкінуўшы ману, гаварэце кажны праўду свайму бліжняму, мы бо адзін другому чэлесы.
26 Гневайцеся, але не грашэце! Хай сонца не зайходзіць над гневам вашым;
27 І не давайце месца дзьяблу.
28 Хто краў, хай больш не крадзе, а лепш хай працуе, творачы рукамі сваімі дабро, каб меў што даць патрабуючаму.
29 Ніякая мова агідная хай ня выйходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрая для збудавання ў веры, каб сталася ласкаю для слухаючых.
30 І ня смуцеця Святога Духа Божага, якім вы назначаны на дзень адкуплення.
31 Усякая горыч, гнеў і люць, і сварка, і лаенне мусяць быць выкаранены з-пасярод вас разам з усякаю злосьцю;
32 а будзьце адзін да другога ласкавымі, спагаднымі, міласэрнымі, выбачаючымі адзін другому, як і Бог у Хрыстусе вам выбачыў.
Ефесянам 4 глава в переводах