Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

Деяния 18 глава

1 Пасьля гэтага Паўла пакінуўшы Атэны прыйшоў у Карынт.
2 І знайшоўшы нейкага жыда на імя Акілу родам з Понту, які нядаўна прыйшоў з Італіі, і Прыскіллу, жонку ягоную — бо Клаўдзі загадаў усім жыдам выбрацца з Рыму, — прыйшоў да іх.
3 І па прычыне аднолькавага рамяства жыў у іх і працаваў; бо па рамяству (яны) былі вытворцамі буданоў.
4 І кожную суботу гутарыў у сынагозе і пераконваў жыдоў ды грэкаў.
5 Калі ж прыйшлі з Македоніі Сіла і Цімахвей Павал быў панука́ямы Духам, сьведчучы жыдам пра Хрыста Ісуса.
6 А як яны працівіліся і ліхасловілі дык абтросшы вопратку сказаў да іх: кроў вашая на галаве вашай; чысты я. Ад цяпер пайду да паганаў.
7 І выйшаўшы стуль пайшоў у дом аднаго багабойнага (чалавека) на імя Юста, дом якога быў побач з сынагогай.
8 А Крысп, начальнік сынагогі, паверыў у Госпада са ўсім домам сваім, ды многія карыньцяне слухаючы паверылі і былі ахрышчаны.
9 Госпад жа сказаў Паўлу ў зьяве ўначы: ня бойся, але прамаўляй ды ня змаўкай,
10 бо Я з табою, і ніхто ня адва́жыцца ўчыніць табе зло, таму што народу Майго шмат у месту гэтым.
11 І пражыў (там Павал) год і шэсьць месяцаў навучаючы ў іх Слову Бога.
12 І (калі) Гальліён быў праконсулам Ахаі, жыды аднадушна напа́лі на Паўлу і прывялі яго ў судзíлішча,
13 кажучы: Гэты падбухторвае людзей шанаваць Бога ня па Закону.
14 Калі ж Паўла захацеў расчыніць вусны, Гальліён сказаў да жыдоў: жыды, я слушна выслухаў бы вас, калі было б якое-небудзь бяззаконьне ці ліхі ўчынак;
15 калі ж спрэчка ідзе аб Слова ды імёны ды Закон ваш, дык разьбірайцеся самі, бо судзьдзёй у гэтым я быць ня хачу.
16 І прагнаў іх із судзілішча.
17 А ўсе грэкі схапіўшы Састэна, начальніка сынагогі, білі (яго) перад судзілішчам, а Гальліёна гэта зусім ня рупіла.
18 А Паўла, прабыўшы яшчэ даволі дзён, развітаўшыся з братамі, адплыў у Сірыю, а разам зь ім Прыскілла і Акіла, абстрыгшы галаву ў Кэнхрэях: бо меў абяцаньне.
19 А прыбыўшы ў Эхвес, (Павал) іх там пакінуў а сам ўвайшоўшы ў сынагогу гутарыў з жыдамі.
20 А калі яны папрасілі застацца ў іх на доўгі час, ня згадзіўся,
21 але разьвітаўся зь імі, сказаўшы: мне абавязкова трэба справіць надыходзячае сьвята ў Ярузаліме; але ж, калі Бог захоча, (то) да вас прыйду ізноў. І вырушыў з Эхвесу.
22 І прыйшоўшы ў Кесару, узыйшоўшы (у Ярузалім) і павітаўшы царкву, пайшоў у Антыёху.
23 І прабыўшы (там) нейкі час, выйшаў, праходзячы па чарзе Галятыйскі край і Прыгу ўмацоўваючы ўсіх вучняў.
24 І нейкі жыд імем Апальлёс родам з Алякса́ндры, мужчына красамоўны і моцны ў Пісаньнях, прыйшоў у Эхвес.
25 Ён быў навучаны шляху Госпада ды палаючы духам прамаўляў ды вучыў пра Госпада правільна, ведаючы толькі хрышчэньне Яанавае.
26 І ён пачаў адважна прамаўляць у сынагозе. Пачуўшы ж яго Акіла і Прыскілла прынялі яго і дакладней вылажылі яму шлях Бога.
27 А як ён маніўся пайсьці ў Ахаю, каб абадзёрыць (тамтэйшых вучняў), (то) браты напісалі вучням, каб прынялі яго. (І) ён, прыйшоўшы, шмат дапамог тым, што паверылі праз Багадаць.
28 Бо (ён) пераканаўча прынародна абвяргаў жыдоў даказваючы праз Пісаньні, што Ісус ёсьць Хрыстос.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.