Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Деяния 18 глава

Павел у Карынце1 Пасля гэтага Павел пакінуў Атэны і прыбыў у Карынт.
2 Знайшоўшы нейкага юдэя па імені Аквіла, родам з Понта, які нядаўна прыйшоў з Італіі, і Прысцылу, жонку ягоную, — бо Клаўдзій загадаў усім юдэям пакінуць Рым, — прыйшоў да іх.
3 А паколькі займаўся тым жа рамяством, заставаўся ў іх і працаваў. Яны ж займаліся вырабам намётаў.
4 Кожны шабат ён прамаўляў у сінагозе і пераконваў юдэяў і грэкаў.
5 Калі прыйшлі з Македоніі Сіла і Цімафей, Павел заняўся навучаннем і сведчыў юдэям, што Езус ёсць Месіяй.
6 А калі яны пярэчылі і блюзнерылі, ён абтрос сваю вопратку і сказаў ім: «Кроў вашая на галаву вашую. Я — чысты. Цяпер іду да язычнікаў».
7 Адышоўшы адтуль, прыйшоў у дом аднаго чалавека па імені Ціт Юст, які шанаваў Бога і дом якога быў побач з сінагогай.
8 Крысп, кіраўнік сінагогі, паверыў у Пана з усім домам сваім. І шмат хто з карынцянаў, якія слухалі, паверылі і ахрысціліся.
9 Пан ноччу ў бачанні сказаў Паўлу: «Не бойся, але кажы і не маўчы,
10 таму што Я з табою і ніхто не адважыцца зрабіць табе зло, бо ў Мяне шмат людзей у гэтым горадзе».
11 І прабыў ён год і шэсць месяцаў, навучаючы іх Божаму слову.
Павел перад Галіёнам12 Калі Галіён быў праконсулам у Ахаі, юдэі аднадушна паўсталі супраць Паўла і прывялі яго ў суд,
13 кажучы: «Ён намаўляе людзей шанаваць Бога нязгодна з Законам».
14 Калі Павел хацеў адкрыць вусны, Галіён сказаў юдэям: «Юдэі, калі б размова ішла пра нейкую крыўду ці несправядлівы ўчынак, я б выслухаў вас,
15 але калі спрэчка ідзе пра слова і пра імёны, і пра ваш Закон, то разглядайце самі. Я не хачу быць суддзёю ў гэтых справах».
16 І выгнаў іх з суда.
17 Схапіўшы кіраўніка сінагогі Састэна, усе білі яго перад судом. А Галіёну не было да гэтага ніякай справы.
Вяртанне ў Антыёхію18 Павел жа прабыў там яшчэ даволі шмат дзён і, развітаўшыся з братамі, паплыў у Сірыю, а з ім Прысцыла і Аквіла. У Кенхрах ён абстрыг сабе галаву, бо даў такое абяцанне.
19 А калі прыйшоў у Эфес, пакінуў іх там, а сам увайшоў у сінагогу і размаўляў там з юдэямі.
20 Калі ж яны прасілі пабыць у іх даўжэй, ён не згадзіўся,
21 а на развітанне сказаў ім: «Я вярнуся да вас, калі захоча Бог». І адплыў з Эфеса.
22 Прыбыўшы ў Цэзарэю, ён увайшоў і прывітаў Касцёл, затым адышоў у Антыёхію.
ТРЭЦЯЕ МІСІЙНАЕ ПАДАРОЖЖА ПАЎЛА23 Правёўшы там пэўны час, выйшаў і праходзіў па чарзе краіну галатаў і Фрыгію, умацоўваючы ўсіх вучняў.
Дзейнасць Апалоса24 Нейкі юдэй па імені Апалос, родам з Александрыі, чалавек красамоўны і знаўца Пісанняў, прыйшоў у Эфес.
25 Быў ён настаўлены на шлях Пана і з запалам прамаўляў і вучыў старанна пра Езуса, хоць і ведаў толькі хрост Яна.
26 Ён пачаў адважна прамаўляць у сінагозе. Калі яго пачулі Прысцыла і Аквіла, прынялі яго да сябе і растлумачылі яму шлях Божы.
27 А калі ён збіраўся ісці ў Ахаю, браты напісалі вучням, каб тыя прынялі яго. Калі ён прыйшоў, шмат дапамагаў тым, хто паверыў дзякуючы ласцы.
28 Адважна пераконваў юдэяў, публічна даказваючы праз Пісанні, што Езус — гэта Месія.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.