Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

Деяния 25 глава

1 Хвэст жа прыбыўшы ў правінцыю цераз тры дні ўзыйшоў з Кесары ў Ярузалім.
2 І архірэй і першыя з жыдоў прадсталі перад ім супраць Паўлы і ўгаворвалі яго,
3 каб зрабіў (ім) спрыяльнасьць (у абвінавачваньні) супраць (Паўлы) ды прыслаў яго ў Ярузалім, зрабіўшы змову, каб забіць яго ў дарозе.
4 Але Хвэст адказаў, што Паўлу сьцерагуць у Кесары, а сам ён маніцца хутка адправіцца.
5 Дык хто з вас можа, кажа ён, пайшоўшы са мною, і калі ёсьць нешта на мужчыне гэтым, няхай яго вінавацяць.
6 Прабыўшы ж у іх больш дзесяцёх дзён, вярнуўся ў Кесару (і) назаўтрае сеўшы на судным пасадзе загадаў прывесьці Паўлу.
7 Калі ж (ён, Паўла) прыйшоў, абступілі яго жыды, што прыйшлі зь Ярузаліму, прыносячы на Паўлу многія і цяжкія абвінавачаньні, якіх ня маглі даказаць.
8 Ён (жа) апраўдываўся, што ні ў чым ня саграшыў ані супраць Закону жыдоўскага, ані супраць Сьвятыні, ані супраць кесара.
9 Але Хвэст хочучы зрабіць ласку жыдом, адказаўшы Паўлу, сказаў: ці хочаш ісьці ў Ярузалім, (ды) каб я судзіў (цябе) за гэта там?
10 Паўла ж сказаў: я стаю перад судом кесара, дзе (і) належыць мне быць суджаным. Жыдом (я) ніякай крыўды ня зрабіў, як і ты добра ведаеш.
11 Бо калі (я) сапраўды вінаваты і ўчыніў нешта вартае сьмерці, (дык) ня адмаўляюся памерці; але, калі нічога таго няма, у чым яны мяне вінавацяць, (дык) ніхто ня можа выдаць ім мяне. Паклікаюся на кесара.
12 Тады Хвэст, пагаварыўшы з радай, сказаў: паклікаешся на кесара, да кесара (і) пойдзеш.
13 Празь некалькі дзён кароль Агрыппа і Бэрніка прыбылí ў Кесару прывітаць Хвэста.
14 Калі ж пабылí яны тамака шмат дзён, Хвэст падаў каралю справу Паўлы, кажучы: ёсьць нейкі мужчына, пакінены Хвэліксам у путах,
15 на якога як быў я ў Ярузаліме жа́ліліся архірэі і старэйшыны із жыдоў, просячы суду на яго.
16 Я адказаў ім, што ў рымлян няма звычаю выдаваць якога-небудзь чалавека на сьмерць перш, чым вінавачаны меціме перад абліччам абвініцеляў і атрымае магчымасьць абараняцца ад абвінавачаньня.
17 Калі ж яны прыйшлі сюды, я бязадкладна назаўтрае сеўшы на судны пасад загадаў прывесьці таго мужчыну.
18 Абвініцелі абступіўшы яго ня прыне́сьлі (супраць яго) ніякай віны якое я спадзяваўся;
19 а мелі яны зь ім нейкія спрэчкі аб іхнай рэлігіі ды аб нейкім памершым Ісусе, аб Якім Паўла казаў, што Ён жыве.
20 Апынуўшыся ў тупіку, каб (правільна) вырашыць гэту спрэчку, я сказаў: ці хоча ён ісьці ў Ярузалім і тамака быць судзімым па гэтай (справе)?
21 Калі ж Паўла запатрабаваў, каб яго затрымаць на разгляд імператара, я загадаў пільнаваць яго, пакуль ня пашлю яго да кесара.
22 Агрыппа ж сказаў да Хвэста: хацеў (бы) і я сам выслухаць гэтага чалавека. Заўтра, адказаў ён, пачуеш яго.
23 Назаўтрае ж, як Агрыппа і Бэрніка прыйшлі зь вялікай пышнасьцяй і ўвайшлі ў судовую палату з тысячнікамі і першымі асобамі места, тады па загаду Хвэста быў прыведзены Паўла.
24 І кажа Хвэст: кароль Агрыппа ды ўсе прысутныя з намі мужчыны! Вы бачыце таго, аб якім уся грамада жыдоўская прыступалася да мяне і ў Ярузаліме і тут, крычучы: «ня сьлед яму больш жыць!»
25 Але я знайшоў, што ён ня ўчыніў нічога вартага сьмерці, ды ён сам паклікаўся на імператара; дык я рассудзіў паслаць яго.
26 (Але) адносна яго ня маю нічога пэўнага напісаць (свайму) гаспадару; дзеля гэтага прывёў яго да вас, і асабліва да цябе, кароль Агрыппа, каб зрабіўшы расьсьледаваньне мне мець што напісаць.
27 Бо няразумным здаецца мне, пасылаючы вязьня, ня паказаць і абвінавачаньня на яго.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.