Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

1 Коринфянам 3 глава

1 І я, браты, ня мог гаварыць з вамі, як з духовымі, але як з плацкімі, як зь нямаўлятамі ў Хрысьце.
2 Я паіў вас малаком, а ня цьвёрдай ежай, бо вы былí яшчэ бясьсільнымі, ды і цяпер вы яшчэ бясьсільныя.
3 Таму што вы ўсё яшчэ плацкія. Бо калі між вамі зайздрасьць і спрэчка, і падзелы, (то) ці ня плацкія вы і ці ня па чалавечаму вы паступаеце?
4 Бо калі адзін кажа: «я Паўлавы», а другі (кажа): «я Апалёсавы», (то) ці ня плацкія вы?
5 Дык хто ёсьць Павал? Хто ж (ёсьць) Апалёс? (Яны) толькі служкі, празь якіх вы паверылі, і як кожнаму (зь іх) даў Госпад.
6 Я пасадзіў, Апалёс паліў, але рост даваў Бог;
7 так што ні той, хто насаджае ня зьяўляецца нечым (асабліва значным), ні той, хто палівае, але Той, Хто дае рост, Бог.
8 А хто садзіць і хто палівае ёсьць адно; і кожны атрымае сваю ўзнагароду паводля сваёй працы.
9 Бо мы ёсьць супрацоўнікі Бога; (а) вы ёсьць ніва Бога (і) збудаваньне Бога.
10 Паводля данай мне ад Бога Багада́ці я, як мудры будаўнічы заклаў падмурак, а другі на (ім) будуе; але кожны глядзі, як будуеш.
11 Бо ніхто закласьці ня можа другога падмурку, акрамя закладзенага, які ёсьць Ісус Хрыстос.
12 Калі ж хто надбудоўвае на гэты падмурак (з) золата, срэбра, шматкаштоўных камянёў, дрэва, сена, саломы, —
13 праца кожнага яўнай стане: бо дзень пакажа, таму што (яна бывае) выкрываемай у агні, — і кожнага працу, якая яна ёсьць, агонь выпрабуе.
14 Калі чыя-небудзь праца, якую ён учыніў, трывае, той атрымае ўзнагароду.
15 Калі чыя-небудзь праца згарыць, той будзе мець шкоду; але сам будзе збаўлены, ды так, як бы праз агонь.
16 Хіба вы ня ведаеце, што вы ёсьць Сьвятыня Бога, і Дух Бога жыве ў вас?
17 Калі хто Сьвятыню Бога руйнуе, таго зьнішчыць Бог, таму што Сьвятыня Бога ёсьць сьвятая, каторая ёсьць вы.
18 Ніхто сябе ня абманавай: калі хто з вас думае быць мудрым у веку гэтым, то будзь няразумным, каб стаць мудрым.
19 Бо мудрасьць сьвету гэтага ёсьць дурнотай перад Богам. Бо напісана: «Ён ловіць мудрых у хітрасьці іхнай».
20 І яшчэ: «Госпад ведае думкі мудрых, што яны марныя».
21 Так што ніхто ня хваліся людзьмі; бо ўсё вашае:
22 ці Павал, ці Апалёс, ці Кіхва, ці сьвет, ці жыцьцё, ці сьмерць, ці цяперашняе, ці будучае — усё вашае;
23 вы ж Хрыстовыя, а Хрыстос Божы.

1 Коринфянам 3 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.