Читай и изучай

Библия » Пераклад Чарняўскага 2017

Притчи 24 глава

1 Не зайздросці людзям ліхім, не жадай іх таварыства;
2 бо думаюць яны пра гвалт, іх вусны гавораць зласліва.
3 Мудрасцю будзе пабудаваны дом, а разважлівасцю — умацуецца.
4 З ведамі запоўняцца кладоўкі ўсякаю каштоўнаю і найпрыгажэйшаю маёмасцю.
5 Чалавек мудры — моцны, а вучоны чалавек узмацняе моц [сваю].
6 Бо ты будзеш рыхтаваць для сябе вайну ў адпаведнасці з планамі — і будзе перамога, дзе многія парады.
7 Завысокая мудрасць — для бязглуздага, у браме вуснаў сваіх не адчыніць.
8 Хто думае зрабіць ліха, таго назавуць зламыснікам.
9 Думка бязглуздага — грэх, і агіднасць для людзей — паклёпнік.
10 Калі ты ў дзень няшчасця кволы — паменшыцца твая моц.
11 Ратуй тых, каго вядуць на смерць, і затрымай тых, каго цягнуць на пагібель.
12 Ці скажаш: «Я не ведаў гэтага»? Ці ж Той, Хто праглядае сэрца, Сам не разумее? Ведае Той, Хто сочыць за душамі, Ён адплачвае кожнаму за справы яго.
13 Сыне мой, ты ясі мёд, бо ён добры, бо соты — найсаладзейшыя для горла твайго.
14 Так, ведай, ёсць мудрасць для душы тваёй: калі ты знойдзеш яе — будзе ў цябе будучыня і надзея твая не загіне.
15 Не строй падкопы, о нягоднік, дому справядлівага, і не парушай спакою яго.
16 Бо справядлівы сем разоў упадзе і ўзнімецца; а бязбожнікі ўпадуць у ліха.
17 Калі гіне непрыяцель твой — не радуйся; і хай не ўзрадуецца ў пагібелі яго сэрца тваё,
18 каб падчас не ўбачыў Госпад і не спадабаўся ён Яму, і каб не адхіліў Ён гневу Свайго ад яго.
19 Не абурайся на ліхадзеяў і бязбожнікам не зайздросці,
20 бо не будзе будучыні ў ліхога і светач бязбожнікаў патухне.
21 Бойся, сыне мой, Госпада і цара, і не далучайся да тых, хто думае інакш,
22 бо раптам надыдзе пагібель на іх, а пагібель ад іх абаіх хто прадбачыць?
23 І гэта таксама ёсць у мудрых: вылучаць чалавека на судзе — нядобра.
24 Хто кажа бязбожніку: «Ты справядлівы», таго будуць праклінаць народы, таго адхіляць плямёны.
25 А хто выкрывае яго — будзе праслаўлены, і прыйдзе на іх дабраславенне дабра.
26 У вусны цалуе той, хто адказвае вернымі словамі.
27 Рыхтуй справу сваю знадворку і старанна выконвай яе на сваёй ніве, каб потым пабудаваць дом свой.
28 Не будзь сведкам супраць блізкага твайго беспадстаўна і не падманвай нікога вуснамі сваімі.
29 Не кажы: «Як ён мне зрабіў, так і я адплачу чалавеку за справу яго».
30 Праходзіў я праз поле лянівага чалавека і праз вінаграднік чалавека, пазбаўленага розуму:
31 і вось — усё запаланіла крапіва, і цярноўнік пакрыў паверхню яго, і агароджа каменная была разбурана;
32 калі я гэта ўбачыў, захаваў у сэрцы сваім, я ўбачыў — і вывучыў настаўленне:
33 «Крыху паспіш, у меру падрэмлеш, крыху рукі зложыш, каб адпачыць,
34 і прыйдзе да цябе беднасць, як скараход, і галеча — як чалавек узброены».
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.