Читай и изучай

Библия » Пераклад Чарняўскага 2017

Даниил 3 глава

1 Цар Набукаданосар пабудаваў залатую статую, вышынёю ў шэсцьдзесят локцяў, а шырынёю — на шэсць локцяў; і загадаў яе паставіць на раўніне Дура ў правінцыі бабілонскай.
2 Такім чынам, даручыў цар Набукаданосар сатрапам, намеснікам і суддзям, кіраўнікам і правіцелям, і загадчыкам ды ўсім правіцелям правінцый сабрацца і ўдзельнічаць у асвячэнні статуі, пабудаванай царом Набукаданосарам.
3 Дык сабраліся сатрапы, намеснікі і суддзі, кіраўнікі і правіцелі, магнаты, якія былі пастаўлены да ўлады, ды ўсе кіраўнікі правінцый на асвячэнне статуі, пабудаванай царом Набукаданосарам. А стаялі яны перад статуяй, якую пабудаваў Набукаданосар.
4 Герольд абвяшчаў уголас: «Загад для вас, народы, пакаленні і мовы:
5 у гадзіну, калі пачуеце гучанне рога, і флейты, і ліры, і арфы, і псалтэрыёна, і дудаў ды ўсякага роду інструментаў музычных, упадзіце і пакланіцеся залатой статуі, якую паставіў цар Набукаданосар.
6 Калі ж хто не ўпадзе і не паклоніцца, будзе той адразу ўкінуты ў распаленую печ».
7 Такім чынам, пасля гэтага адразу, як пачулі ўсе народы гук рога, флейты, і арфы, і псалтэрыёна, дудаў ды ўсякага роду музычных інструментаў, то ўсе народы, пакаленні і мовы ўпалі і пакланіліся залатой статуі, якую паставіў цар Набукаданосар.
8 І адразу ж, і ў тую ж самую гадзіну некаторыя халдэйцы прыйшлі абвінаваціць юдэяў,
9 і звярнуліся яны да цара Набукаданосара: «Цару, вечна жыві!
10 Ты, цару, распарадзіўся, каб кожны чалавек, калі пачуе гук рога, флейты, ліры, арфы, псалтэрыёна, дудаў і ўсякага роду музычных інструментаў, упаў і пакланіўся залатой статуі;
11 калі ж хто не ўпадзе і не паклоніцца, будзе ўкінуты ў распаленую печ.
12 Такім чынам, ёсць мужы юдэі, якіх ты паставіў над работамі правінцыі бабілонскай: Сэдрак, Місак, Абдэнага; мужы гэтыя не лічацца з табою, цару, не даюць пашаны тваім багам і не пакланяюцца залатой статуі, якую ты паставіў».
13 Тады Набукаданосар закіпеў гневам і загадаў прывесці Сэдрака, Місака і Абдэнагу; і прывялі тых мужоў да цара.
14 І Набукаданосар звярнуўся да іх і спытаўся: «Ці праўда, Сэдраку, Місаку і Абдэнагу, што не шануеце маіх багоў і не пакланяецеся залатой статуі, якую я паставіў?
15 Ці цяпер гатовыя вы — у любую гадзіну, калі пачуеце гучанне рога, флейты, ліры, арфы, псалтэрыёна, дудаў і ўсякага роду музычных інструментаў, упасці і пакланіцца статуі, якую я зрабіў? Калі бо не аддасцё паклону, будзеце ў тую ж гадзіну ўкінуты ў распаленую печ; які бог зможа вас вырваць з маіх рук?»
16 Сэдрак, Місак і Абдэнага адказалі, звяртаючыся да цара Набукаданосара: «Не павінны мы табе, цару, адказваць у гэтай справе:
17 калі бо наш Бог, якому мы служым, можа нас выратаваць з распаленай печы, то і з тваіх рук, цару, вызваліць.
18 Калі не пажадае, то ведай, цару, што не будзем ушаноўваць тваіх багоў, ані пакланяцца залатой статуі, якую ты паставіў».
19 На гэта Набукаданосар узгарэўся гневам, і выгляд яго твару змяніўся ў адносінах да Сэдрака, Місака і Абдэнагі; і прыказаў у адказ напаліць печ у сем разоў больш, чым звычайна;
20 і мужчынам найдужэйшым паміж свайго войска даручыў звязаць Сэдрака, Місака і Абдэнагу ды ўкінуць іх у распаленую печ.
21 Дык адразу ж звязалі гэтых мужоў у іх шараварах, і ў галаўных павязках, і ў абутку, і ў шатах і ўкінулі ў сярэдзіну распаленай печы;
22 такім чынам, паколькі загад цара быў сур’ёзны і печ была залішне распалена, полымя агню забіла тых людзей, якія кідалі Сэдрака, Місака і Абдэнагу.
23 Тры ж чалавекі, Сэдрак, Місак і Абдэнага, упалі звязанымі ў сярэдзіну распаленай печы.
24 (91) Цар Набукаданосар вельмі здзівіўся і ўстаў паспешліва; звярнуўся ён да сваіх магнатаў, кажучы: «Ці не кінулі мы трох звязаных мужоў у сярэдзіну агню?» Яны адказалі цару: «Сапраўды, цару».
25 (92) Ён у адказ сказаў: «Вось, бачу чатырох мужоў, што развязаныя і ходзяць у сярэдзіне агню, і не робіцца ім нічога дрэннага; і выгляд чацвёртага напамінае сына багоў».
26 (93) Тады падышоў Набукаданосар да жарала палаючай печы і сказаў: «Сэдраку, Місаку і Абдэнагу, паслугачы Узвышняга Бога, выйдзіце і прыйдзіце сюды!» І адразу ж Сэдрак, Місак і Абдэнага выйшлі з сярэдзіны агню.
27 (94) І сатрапы, намеснікі, і суддзі, і правіцелі цара сабраліся і агледзелі тых мужоў, бо агонь не меў ніякай улады адносна цел іх, і ніводзін волас з іх галавы не быў спалены, ані іх шаравары не былі пашкоджаны, ані не дайшоў да іх пах агню.
28 (95) І Набукаданосар сказаў, звяртаючыся да іх: «Хай будзе дабраславёны Бог Сэдрака, Місака і Абдэнагі, Які паслаў Свайго анёла і ўратаваў Сваіх паслугачоў, якія на Яго ўсклалі свой давер, і парушылі загад цара, і аддалі свае целы, каб не служыць і не аддаваць паклону іншаму богу, апроч Бога свайго.
29 (96) Такім чынам, я выдаю загад, каб усякі народ, пакаленне і мова, хто скажа блюзненне супраць Бога Сэдрака, Місака і Абдэнагі, быў разарваны на кавалкі, і каб дом яго быў разбураны, бо няма іншага Бога, Які змог бы так збавіць».
30 (97) Потым цар узвысіў Сэдрака, Місака і Абдэнагу ў правінцыі бабілонскай.
31 (98) «Цар Набукаданосар — да ўсіх народаў, пакаленняў і моў, пражываючых на ўсёй зямлі: “О, каб дасягнулі вы вялікага супакою!
32 (99) Спадабалася мне абвясціць знакі і цуды, якія Узвышні Бог учыніў для мяне: якія вялікія ёсць Яго знакі ды якія магутныя Яго цуды!
33 (100) І Яго валадарства ёсць вечнае валадарства, і валадаранне Яго — на ўсе пакаленні”.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.