Читай и изучай

Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

От Луки 3 глава

1 У пятнаццаты-ж год панаваньня Тывэрыя ке́сара, калі Понці Пілат гаспадарыў у Юдэі, Ірад быў чацьвертаўладнікам у Галіле́і, Піліп, брат яго, чацьвертаўладнікам у Ітурэі і Траханіцкай краіне, а Лісані чацьвертаўладнікам у Авілене́і,
2 пры архірэях Ганьне і Кайяфе, быў голас Божы да Іоана, сына Заха́равага, у пустыні.
3 І ён праходзіў па ўсіх ваколіцах Іорданскіх, прапаве́дываючы хрышчэньне пакая́ньня дзеля адпушчэньня грахоў,
4 як напісана ў кнізе слоў прарока Ісаі, які кажа: голас клíкаючага ў пустыні: прыгатуйце шлях Госпаду, простымі зрабеце сьце́жкі Яму;
5 усякі дол няхай напоўніцца, і ўсякая гара́ і ўзгорак няхай зьнíзяцца, крывулі выпрастуюцца і няроўныя шляхі зробяцца гладкімі;
6 і ўгле́дзіць усякае це́ла спасе́ньне Божае (Ісая 40:3−5).
7 І казаў Іоан народу, які прыходзіў хрысьціцца ў яго: плод яхідніны! хто перасьцярог вас, каб уцякалі ад будучага гне́ву?
8 Зрабе́це-ж годныя пакаяньня плады і ня думайце гаварыць сабе́: бацька ў нас Аўраам; бо кажу вам, што Бог можа з каме́ньняў гэтых падняць дзяце́й Аўрааму.
9 Ужо й сяке́ра ля караня́ дрэваў ляжыць; усякае дрэва, што плоду добрага ня прыносе, зрубаецца й кідаецца ў вагонь.
10 І спытаўся ў яго народ: што-ж нам рабіць?
11 Ён жа сказаў ім у адказ: у каго дзьве́ адзе́жыны, той дай таму, хто ня ма́е; і ў каго ёсьць е́жа, рабі тое-ж.
12 Прыйшлі і мытнікі хрысьціцца і сказалі яму: вучыцель! што нам рабіць?
13 Ён жа адказаў ім: нічога не бярэце больш таго, што назна́чана вам.
14 Пыталіся ў яго таксама й вая́кі: а нам што́ рабіць? І сказаў ім: нікога ня крыўдзьце, не абмаўляйце і здавальняйцеся сваёю платай.
15 Калі-ж народ быў у недаўме́ньні, і ўсе́ думалі ў сэрцах сваіх аб Іоане, ці ня Хрыстос ён?
16 Іоан усім адказаў: я хрышчу вас вадою, але йдзе́ Дужэйшы за мяне́, у каторага я ня варты разьвязаць раме́нь абуцьця: Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём;
17 лапата Яго ў руцэ Яго, і Ён ачысьціць гумно Сваё і пазьбірае пшаніцу ў сьвіран свой, а садому спаліць агнём няўга́сным.
18 Многа і другога прапаве́дываў ён народу, навучаючы яго.
19 Ірад жа чацьвертаўладнік, дакара́ны ім за Ірадзіяду, жонку брата яго, Піліпа, і за ўсё, што Ірад зрабіў благога,
20 дадаў да ўсяго іншага й тое, што пасадзіў Іоана ў вязьніцу.
21 І сталася, як хрысьціўся ўве́сь народ, і Ісус ахрысьціўшыся маліўся, — адчынілася не́ба,
22 і Дух Сьвяты зыйшоў на Яго ў цяле́сным вы́глядзе, як галу́б, і быў голас з не́ба, гаворачы: Ты Сын Мой Улю́блены; цябе́ ўпадабаў Я.
23 Ісус, пачынаючы Сваё служэньне, быў гадоў трыццацёх і быў, як думалі, сын Язэпаў, Іліяў,
24 Матфанаў, Ле́віяў, Мэльхіяў, Іоанаў, Язэпаў,
25 Матафíяў, Амосаў, Навумаў, Ясьлімаў, Наге́яў,
26 Маафаў, Матафіяў, Саме́яў, Язэпаў, Юдзін,
27 Іоананаў, Рысаеў, Зарававэляў, Саляфіілаў, Нірыяў,
28 Мэльхіяў, Адзіяў, Касамаў, Ялмадамаў, Іраў,
29 Есіяў, Еліязэраў, Іярымаў, Матфатаў, Ле́віін,
30 Сымэонаў, Юдзін, Язэпаў, Іоананаў, Эліякімаў,
31 Мэлеаяў, Маінаінаў, Матафаяў, Натанаў, Давідаў,
32 Іясе́яў, Авідаў, Ваозаў, Салмонаў, Наасонау,
33 Амінадаваў, Арамаў, Ясромаў, Фарэсаў, Юдзін,
34 Якубаў, Ісаакаў, Аўраамаў, Фарын, Нахораў,
35 Сэрухаў, Рагаваў, Фале́каў, Яве́раў, Салін,
36 Каінанаў, Арфаксадаў, Сімаў, Нояў, Ламе́хаў,
37 Матусалаў, Янохаў, Іарэдаў, Малеляіляў, Каінанаў,
38 Эносаў, Сіфаў, Адамаў, Божы.

От Луки 3 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.