Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
От Луки 3 глава
ПАДРЫХТОЎКА ДА ДЗЕЙНАСЦІ ЕЗУСАЯн Хрысціцель1 У пятнаццаты год панавання цэзара Тыберыя, калі Понцій Пілат быў намеснікам Юдэі, а Ірад быў тэтрархам Галілеі, Філіп, брат ягоны, тэтрархам Ітурэі і Траханіцкай зямлі, а Лізанія тэтрархам Абілены,
2 пры першасвятарах Анне і Каяфе, было скіравана слова Божае да Яна, сына Захарыі, у пустыні.
3 Ён прайшоў усе ваколіцы Ярдана, абвяшчаючы хрост пакаяння дзеля адпушчэння грахоў,
4 як напісана ў кнізе слоў прарока Ісаі: «Голас таго, хто кліча ў пустыні:“Падрыхтуйце дарогу Пану,простымі рабіце сцежкі Яму!
5 Кожная даліна ўзвысіцца,кожная гара і пагорак панізяцца,і выбоістыя дарогі стануць раўнінай,а ланцугі гор — далінаю.
6 І ўбачыць кожнае целаБожае збаўленне”».
7 Ён казаў натоўпам, якія прыходзілі да яго хрысціцца: «Племя змяінае, хто навучыў вас уцякаць ад будучага гневу?
8 Прынясіце ж годны плён пакаяння і не думайце казаць сабе: “Маем Абрагама за бацьку”; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых абудзіць дзяцей Абрагаму.
9 Ужо і сякера прыкладзена да карэння дрэў. Таму кожнае дрэва, якое не дае добрага плоду, будзе ссечана і кінута ў агонь».
10 І пыталіся ў яго людзі, кажучы: «Што мы павінны рабіць?»
11 Ён казаў ім у адказ: «Хто мае дзве вопраткі, няхай аддасць таму, хто не мае, і хто мае ежу, няхай зробіць тое самае».
12 Прыйшлі і мытнікі хрысціцца і сказалі яму: «Настаўнік, што мы павінны рабіць?»
13 Ён адказаў ім: «Нічога больш за вызначанае вам не спаганяйце».
14 Пыталіся ў яго таксама і жаўнеры, кажучы: «А мы што павінны рабіць?» Ён адказаў ім: «Нікога не крыўдзіце, не абвінавачвайце несправядліва і задавольвайцеся сваёй платай».
15 Калі народ чакаў і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Месія ён,
16 Ян адказаў усім: «Я вадою хрышчу вас, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я няварты развязаць раменьчык на Яго сандалях. Ён вас будзе хрысціць Духам Святым і агнём.
17 Лапату трымае ў руцэ сваёй, каб ачысціць гумно сваё і сабраць пшаніцу ў засекі свае, а мякіну спаліць агнём непагасным».
18 Шмат чаго іншага прапаведаваў ён, абвяшчаючы Добрую Навіну народу.
19 А тэтрарх Ірад, якога Ян дакараў за Ірадыяду, жонку яго брата Філіпа, і за ўсё зло, якое ўчыніў Ірад,
20 да ўсяго дадаў яшчэ і тое, што замкнуў Яна ў вязніцы.
Хрост Езуса21 Калі хрысціўся ўвесь народ і калі Езус, прыняўшы хрост, маліўся, раскрылася неба,
22 і Дух Святы ў цялесным выглядзе, як голуб, сышоў на Яго, і быў голас з неба: «Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я».
Радавод Езуса23 Езус, пачынаючы служэнне сваё, меў каля трыццаці гадоў і быў, як лічылі, сынам Юзафа, сына Элія,
24 Матата, Левія, Мэльхія, Яная, Юзафа,
25 Матація, Амоса, Навума, Эслія, Нагея,
26 Маата, Матація, Сэмэя, Ёсэха, Ёды,
27 Янана, Рэсы, Зарабабэля, Салятыэля, Нэрыя,
28 Мэльхія, Адзія, Касама, Эльмадама, Эра,
29 Езуса, Эліязэра, Ярыма, Матата, Левія,
30 Сімяона, Юды, Юзафа, Ёнама, Эліяхіма,
31 Мэлея, Мэны, Матата, Натана, Давіда,
32 Есэя, Абэда, Бааза, Сальмона, Наасона,
33 Амінадаба, Адміна, Арні, Эзрома, Фарэса, Юды,
34 Якуба, Ісаака, Абрагама, Тарэя, Нахора,
35 Сэруха, Рахаба, Фалека, Эбэра, Салія,
36 Каінама, Арфаксада, Сэма, Ноя, Ламеха,
37 Матусала, Эноха, Ярэда, Малелеэля, Каінама,
38 Эноса, Сэта, Адама, сына Бога.
От Луки 3 глава в переводах