Читай и изучай

Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Деяния 3 глава

1 Пётр ды Іоан ішлі разам у храм у дзявятай гадзіне малітвы.
2 І не́сьлі нейкага чалаве́ка, храмога ад матчынага чэрава; яго кожын дзе́нь садзілі перад дзьвярыма храму, называнымі Краснымі, прасіць міласьціну ў прыходзіўшых у храм.
3 Ён, угле́дзіўшы Пятра й Іоана, што ме́ліся ўвайсьці ў сьвятыню, прасіў у іх міласьціны.
4 Пётр жа, паўзіраўшыся на яго з Іоанам, сказаў: Паглядзі на нас.
5 Ён жа пільна ўзіраўся на іх, спадзяючыся не́шта дастаць.
6 І сказаў Пётр: Серабра ды золата няма ў мяне́, дык дам табе́ тое, што ма́ю. У імя Ісуса Хрыста Назарэя ўстань і хадзі!
7 І, узяўшы яго за правую руку, падняў яго, і ўраз жа акрэплі ногі й ступні ягоныя,
8 і, падскочыўшы, стануў і хадзіў ды разам з імі ўвайшоў у храм, пахаджаючы, падско́кваючы ды слаўлючы Бога.
9 І ўве́сь народ бачыў яго ходзячы й слаўлючы Бога.
10 І пазналі яго, што гэта быў той, што дзеля міласьціны сядзе́ў ля Красных дзьве́раў царквы; і напоўніліся страхам і зьдзіўле́ньнем ад стаўшагася з ім.
11 А як аздароўлены кульгач не адставаў ад Пятра й Іоана, дык уве́сь народ у задзіўле́ньні прыбе́г да іх у се́ні, што называюцца Салямонавымі.
12 Бачучы гэта, Пётр прамовіў да народу: Мужы Ізраільскія! што́ дзівуецеся з гэтага, ці што́ так пільна ўгляда́ецеся на нас, як быццам уласнай сілай або пабожнасьцяй зрабілі мы, каб ён хадзіў?
13 Гэта Бог Аўраамаў і Ізаакаў і Якубаў, Бог бацькоў нашых, уславіў сына Свайго Ісуса, якога вы выдалі й адракліся ад Яго перад абліччам Пілата, калі той судзіў звольніць Яго.
14 Вы-ж ад Сьвятога й Справядлівага адракліся ды прасілі памілаваць вам чалаве́ка душагуба,
15 а Павадыра жыцьця забілі. Бог падняў Яго із мёртвых, і мы — сьве́дкі гэтага.
16 І дзеля ве́ры ў імя Ягонае дало імя Яго сілу таму, каго бачыце й ведаеце; і ве́ра, што́ ад Яго, дала яму гэтае аздараўле́ньне перад вамі ўсімі.
17 Але цяпе́р, браты, я ве́даю, што праз няве́даньне ўчынілі вы гэта, так, як і павадыры вашыя.
18 Бог жа, што прадказаў вуснамі ўсіх Сваіх Прарокаў, каб цярпе́ць мукі Хрысту, тое і споўніў.
19 Дык пакайцеся й навярне́цеся, каб былі зьняты з вас грахі вашыя,
20 каб прыйшлі часы́ асьвяжэньня ад аблічча Госпада, ды Ён прыслаў-бы вам Ісуса Хрыста, якога абвясьціў наперад,
21 ды якога мусіла не́ба прыняць да часу зьдзейсьненьня ўсяго, аб чым гаварыў Бог праз вусны ўсіх Сваіх сьвятых Прарокаў ад вякоў.
22 Бо-ж Майсе́й сказаў бацьком: Прарока паставіць вам Госпад Бог із братоў вашых, як мяне́. Яго слухайцеся ў-ва ўсім, што каза́ціме да вас.
23 І будзе, што кожная душа, якая не паслухаецца Прарока гэнага, будзе вы́нішчана з народу (Другазаконьне 18:15−18).
24 Дый усе́ Прарокі ад Самуіла ды пасьля іх, якія толькі прамаўлялі, прадвяшчалі гэтыя дні.
25 Вы — сыны Прарокаў і тае́ запаведзі, што даў Бог бацьком нашым, кажучы да Аўраама: І ў насе́ньні тваім багаслаўлёны будуць усе́ народы зямлі.
26 Вам найпе́рш Бог, паставіўшы Сына Свайго Ісуса, паслаў Яго багаславіць вас, каб адвярнуўся кожын ад благіх учынкаў сваіх.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.