Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

Деяния 3 глава

1 А Пётра і Яан ішлі разам у Сьвятыню ў час малітвы а дзявятай гадзіне.
2 І быў нейкі мужчына, калека ад чэрава маці сваёй, каторага насілі і клалі кожны дзень ля дзьвярэй Сьвятыні, называямых Прыгожымі, прасіць міласьціну ў прыходзячых у Сьвятыню,
3 ён, убачыўшы Пятра і Яана, што меліся ўвайсьці ў Сьвятыню, прасіў (у іх) міласьціны.
4 Пётра ж з Яанам, паўзіраўшыся на яго, сказаў: паглядзі на нас.
5 Ён жа пільна ўзіраўся на іх, чакаючы што-небудзь ад іх атрымаць.
6 Але Пётра сказаў: срэбра і золата ў мяне няма. А што маю, тое даю табе: у Імя Ісуса Хрыста Назарэя устань і хадзі!
7 І, узяўшы яго за правую руку́, падняў (яго), і ўраз жа былі ўмацаванымі ягоныя ступні і шчыкалаткі,
8 і, падскочыўшы, устаў і хадзіў, і ўвайшоў разам зь імі ў Сьвятыню, ходзячы і падскокваючы ды слаўлючы Бога.
9 І ўвесь народ убачыў яго ходзючы і слаўлючы Бога.
10 І пазналі яго, што ён сядзеў дзеля міласьціны ля Прыгожых дзьвярэй Сьвятыні, і напоўніліся страхам і зьдзіўленьнем ад стаўшагася зь ім.
11 А як аздароўлены кульгач ня адступаўся ад Пятра і Яана, зьбегся да іх у прыбудову, называную Салямонавай у зьдзіўленьні ўвесь народ.
12 Убачыўшы (гэта), Пётра прамовіў да народу: мужчыны ізраэльцяны! што дзівуецеся з гэтага, ці што так пільна ўглядаецеся на нас, як быццам мы сваёю сілаю альбо пабожнасьцяй зрабілі, што ён ходзіць.
13 Бог Абрагамаў і Ісакаў і Якубаў, Бог ба́цькаў нашых уславіў Сына Свайго Ісуса, Якога вы прадалі і Якога зракліся перад абліччам Пілата, калі ён судзіў вызваліць Яго.
14 Але вы адцураліся ад Сьвятога і Праведнага і папрасілі памілаваць вам мужчыну забойцу.
15 А Валадара жыцьця (вы) забілі, Якога Бог уваскрасіў зь мёртвых, Каторага мы сьведкі.
16 І праз веру ў Імя Ягонае, гэтага, каторага вы бачыце і ведаеце, Імя Ягонае ўмацавала, і вера, якая ад Яго, дала яму гэтае аздараўленьне перад усімі вамі.
17 Але цяпер, браты, я ведаю, што праз няведаньне ўчынілі вы (гэта), як і начальнікі вашыя.
18 Бог жа, як прадказаў цераз вусны ўсіх Сваіх Прарокаў пацярпець Хрысту, учыніў так.
19 Дык пакайцеся і навярніцеся, каб былі зьнішчаны грахі вашыя, каб надыйшлі часы супакою ад Аблічча Госпада,
20 бо Ён паслаў вам наканаванага Ісуса Хрыста,
21 Якога Небу належыць прыняць да часоў зьдзяйсьненьня ўсяго, што сказаў Бог цераз вусны ўсіх Ягоных сьвятых Прарокаў ад веку.
22 Бо Масей сказаў ба́цькам: Прарока вам паставіць Госпад Бог ваш із братоў вашых, як мяне. Яго слухайцеся ва ўсім, што б Ён ні сказаў вам.
23 І будзе: усякая душа́, якая ня паслухаецца Прарока гэнага, вынішчана будзе з народу.
24 Ды і ўсе Прарокі ад Самуэля і ўсе пасьля іх, хто апавясьціў, таксама прадказалі дні гэтыя.
25 Вы ёсьць сыны Прарокаў і Запавету, які даў Бог для ба́цькаў нашых, кажучы Абрагаму: і ў Семені тваім будуць багаславёны ўсе народы зямлі.
26 Вам першым Бог, уваскрасіўшы Сына Свайго Ісуса, паслаў Яго, багаслаўляючы вас, каб кожны адвярнуўся ад благіх учынкаў сваіх.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.