На это сказал Иисус: некоторый человек шёл из Иерусалима в Иерихон и попался разбойникам, которые сняли с него одежду, изранили его и ушли, оставив его едва живым.
На гэтае сказаў Ісус: «Нейкі чалавек зыходзіў з Ерусаліму ў Ерыхон і натрапіў на разбойнікаў, якія зьнялі з яго вопратку, зьбілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго ледзь жывога.
На гэта сказаў Ісус: нейкі чалавек ішоў зь Ерусаліма ў Ерыхон і нарваўся на разбойнікаў, якія зьнялі зь яго вопратку, паранілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго ледзь жывога.
Працягваючы, Ісус сказаў: «Адзін чалавек ішоў з Ерузаліма ў Ерыхон і трапіў да разбойнікаў, якія раздзеўшы яго і пабіўшы, адышлі, пакінуўшы ледзь жывога.
І, адказуючы, Ісус сказаў: «Адзін чалавек ішоў зь Ерузаліму да Ерыхону і лучыў памеж разбойнікаў, каторыя зьдзерлі зь яго адзецьце, і ранілі, і адышлі, пакінуўшы яго паў мертвага.
На гэтае сказаў Ісус: не́йкі чалаве́к ішоў з Ерузаліму да Ерыхону і папаўся разбойнікам, каторыя зьнялі з яго вопратку, ранілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго ле́дзь жывым.
На гэта Іісус сказаў: чалавек нейкі ішоў з Іерусаліма ў Іерыхо́н і тра́піў да разбойнікаў, якія раздзе́лі яго і пара́нілі, і пайшлі, пакíнуўшы ледзь жывога.
Прыпавесць пра міласэрнага самараніна На гэта Езус адказаў: «Адзін чалавек ішоў з Ерузалема ў Ерыхон і трапіў у рукі разбойнікаў, якія знялі з яго адзенне, пабілі яго і пайшлі, пакінуўшы ледзь жывога.
Ісус на гэта адказаў: Адзін чалавек спускаўся з Іерусаліма ў Іерыхон і трапіў да разбойнікаў, якія, раздзеўшы яго і збіўшы, пайшлі, пакінуўшы ледзь жывога.
Адказаўшы ж Ісус сказаў: нейкі чалавек ішоў із Ярузаліму да Ярыхону і папаўся рабаўнікам, каторыя зьняўшы зь яго вопратку і зьбіўшы (яго) пайшлі, пакінуўшы (яго) паўмёртвым.