23 глава »
Сравнение переводов: От Луки 22:35
на
русском
беларусском
украинском
английском
немецком
греческом
И сказал им: когда Я посылал вас без мешка и без сумы и без обуви, имели ли вы в чём недостаток? Они отвечали: ни в чём.
І сказаў ім: «Калі Я пасылаў вас бяз кайстры, і бяз торбы, і без абутку, ці мелі вы нейкую нястачу?» Яны адказалі: «Аніякай».
І сказаў ім: калі я пасылаў вас безь мяшка і бяз торбы і без абутку, ці мелі вы ў чым нястачу? Яны адказвалі: ні ў чым.
І сказаў ім: «Калі Я пасылаў вас без капшука і без торбы і пасталоў, ці ж вам не хапала чаго?» І яны сказалі: «Анічога».
І сказаў ім: «Як пасылаў Я вас без капшука а без хатуля а бяз вобую, ці мелі вы ў чым нястачу?» Яны сказалі: «Ні ў чым».
І сказаў ім: калі пасылаў Я вас без мяшка й бяз торбы і без абутку, ці ме́лі вы ў чым недаста́так? Яны адказалі: ні ў чым.
І сказаў ім: калі Я пасыла́ў вас без мяшка, і без торбы, і без абу́тку, ці ме́лі вы ў чым няста́чу? Яны ж адказалі: ні ў чым.
Час выпрабавання і барацьбы І сказаў ім: «Калі Я пасылаў вас без каліты і торбы, і абутку, ці неставала вам чаго-небудзь?» Яны адказалі: «Нічога».
І Ён сказаў ім: Калі Я вас пасылаў без кашалька, торбы, і сандаляў, ці мелі вы ў чым нястачу? — І яны сказалі: Ні ў чым.
І сказаў ім: калі Я пасылаў вас бяз кашалька і (бяз) торбы і абутку, ці мелі (вы) у чым-небудзь патрэбу? Яны ж адказалі: ніякай.