Через три дня Павел созвал знатнейших из Иудеев и, когда они сошлись, говорил им: мужи братия! не сделав ничего против народа или отеческих обычаев, я в узах из Иерусалима предан в руки Римлян.
Сталася ж, што праз тры дні Павал склікаў першых з Юдэяў, і калі яны зыйшліся, сказаў да іх: «Мужы браты! Нічога не зрабіўшы супраць народу ці звычаяў бацькоўскіх, я выдадзены як вязень з Ерусаліму ў рукі Рымлянаў.
Праз тры дні Павал склікаў самых знакамітых Юдэяў і, калі яны сышліся, прамовіў да іх; мужы браты! не зрабіўшы нічога супраць народу ці бацькоўскіх звычаяў, я ў кайданах зь Ерусаліма перададзены ў рукі Рымлянам;
Па трох днях запрасіў Паўла да сябе паважаных юдэяў. І, калі яны сабраліся, казаў ім: «Мужы браты! Не зрабіў я нічога ані супраць народа, ані супраць бацькоўскіх звычаяў, але як вязень быў выдадзены з Ерузаліма ў рукі рымлянаў,
І сталася за тры дні, што ён згукаў галоўных із Жыдоў і, як яны зышліся, казаў ім: «Мужы браты! не зрабіўшы нічога супроці люду альбо звычаёў айцоўскіх, я быў выданы як вязень ізь Ерузаліму ў рукі Рымлян.
І сталася, што цераз тры дні склікаў Паўла першакоў Жыдоўскіх. Калі-ж яны зыйшліся, сказаў да іх: Мужы браты! хаця я нічога не ўчыніў супраць народу й звычаяў айцоў, мяне́, як вязьня, аддалі з Ерузаліму ў рукі Рымлян.
І сталася, што праз тры дні Павел склíкаў знатне́йшых з Іудзеяў і, калі тыя сышлíся, казаў ім: мужы́ браты́! я, не зрабіўшы нічога су́праць народа ці айцоўскіх звы́чаяў, быў як вя́зень перада́дзены з Іерусаліма ў ру́кі Ры́млян,
Праз тры дні Павел склікаў да сябе самых уплывовых юдэяў і, калі яны сышліся, сказаў ім: «Браты, я не зрабіў нічога супраць народу ці звычаяў айцоў, аднак мяне як вязня з Ерузалема перадалі ў рукі рымлянаў.
І сталася: праз тры дні ён склікаў тых, што былі першымі людзьмі між іудзеяў; і калі яны зышліся, ён сказаў ім: Я, мужы браты, хоць нічога не зрабіў супроць народа альбо бацькоўскіх звычаяў, вязнем быў перададзены з Іерусаліма ў рукі рымлянаў,
І сталася, (што) цераз тры дні склікаў Паўла першакоў жыдоўскіх. Калі ж яны зыйшліся, сказаў да іх: мужчыны браты! Я нічога ня ўчыніўшы супраць народу і звычаяў ба́цькаў, (але) зь Ярузаліму я быў пераданы як вязень у ру́кі рымлян.