Прыйдзе ж дзень Госпада, як злодзей уначы, і тады нябёсы з вялікім шумам прамінуць, а распаленыя стыхіі будуць разбурацца, і зямля, і справы, што на ёй, будуць спаленыя.
Дзень жа Гасподні пры́йдзе, як зло́дзей уначы́, і тады нябёсы з гру́катам міну́ць, стыхіі ж, распа́леныя, разбу́рацца, а зямля і ўсё, што на ёй, будзе спа́лена.
Прыйдзе́ ж дзень Госпада, як злодзей уначы, у які нябёсы з шумам счэзнуць, зямля і ўсе ўчынкі на ёй будуць спалены, і (астатнія) элеме́нты (апаганеныя грахом чалавека) будуць спалены і разбураны.
Дзень-жа Госпадаў прыйдзе, як злодзей ноччу, прамінуць тады нябёсы з гвалтоўным шумам, стыхіі ад жары растопяцца, згарыць і зямля з усімі творамі на ёй.*