Читай и изучай

Библия » Пераклад праваслаўнай царквы

1 Тимофею 6 глава

1 Усе, хто пад ярмом як рабы, няхай лічаць гаспадароў сваіх годнымі ўсякай пашаны, каб не зневажа́лася імя́ Божае і вучэнне.
2 Тыя ж, у каго гаспадары веруючыя, няхай не ставяцца да іх нядба́йна з-за таго, што яны браты, а яшчэ больш няхай служаць ім, бо яны веруючыя і ўзлю́бленыя як удзельнікі дабрадзейства. Вучы гэтаму і настаўляй.
3 Калі нехта навучае іншаму і не прытры́мліваецца здаровых слоў Госпада нашага Іісуса Хрыста і вучэння, адпаве́днага набо́жнасці,
4 той узганары́ўся, нічога не ведае, а хваравіта захо́плены спрэчкамі і сваркамі, ад якіх узніка́юць за́йздрасць, зва́ды, блюзне́рства, ліхія падазрэ́нні,
5 суты́чкі паміж людзьмі з сапсава́ным розумам і пазба́ўленых ісціны, якія лічаць набожнасць крыніцаю прыбы́тку. Трымайся ад такіх дале́й.
6 Вось вялікі прыбы́так — быць набо́жным і задаво́леным.
7 Бо мы нічога не прынеслі ў свет; ясна, што і вы́несці з яго нічога не можам.
8 Дык ма́ючы е́жу і вопратку, будзем задаво́лены гэтым.
9 А тыя, што хочуцьбыць бага́тымі,трапля́юць у спакусу, і ў пастку, і ў многія неразумныя і шкодныя жаданні, якія штурха́юцьлюдзейу бяду і пагібель;
10 бо корань усякага зла — гэта срэбралю́бства, адда́ўшыся якому, некаторыя ўхіліліся ад веры і самі сабе прыне́слі многія паку́ты.
11 Ты ж, чалавеча Божы, пазбяга́й гэтага, а імкніся да праведнасці, набо́жнасці, веры, любові, цярплівасці, лагоднасці;
12 падзвіза́йся добрым подзвігам веры, старайся дасягну́ць вечнага жыцця, да якога і пакліканы ты, і вы́знаў добрае вызна́нне перад многімі сведкамі.
13 Перад Богам, Які ўсяму дае жыццё, і перад Хрыстом Іісусам, Які засве́дчыў перад Понціем Пілатам добрае вызнанне, наказваю табе
14 зберагчы́ запаведзь чыстаю і бездако́рнаю да яўле́ння Госпада нашага Іісуса Хрыста,
15 якое ў свой час адкры́е блажэ́нны і адзіны Уладар, Цар над царамі і Гасподзь над гаспадарамі,
16 адзіны, Які ма́е бессмяротнасць, Які жыве ў святле непрысту́пным, Якога ніхто з людзей не бачыў і бачыць не можа. Яму пашана і ўладарства вечнае! Амінь.
17 Багатых у цяперашнім веку настаўляй, каб яны не ганарыліся і спадзяваліся не на багацце нетрыва́лае, а на Бога жывога, Які ўсё дае нам шчодра для здаво́лення;
18 каб яны рабілі дабро, багаце́лі добрымі справамі, былі шчодрымі і дзяліліся з іншымі,
19 тым самым збіра́ючы сабе скарб — добрую аснову на будучае, каб дасягну́ць вечнага жыцця.
20 О, Цімафей! даве́ранае табе захавай, ухіля́ючыся аднікчэмнага пустаслоўя і супярэ́чнасцейілжывых ведаў;
21 вызнаючы́ іх, некаторыя адступілі ад веры. Благадаць з табою. Амінь.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.