Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Деяния 23 глава

1 Павел уважліва паглядзеў на Сінэдрыён і сказаў: «Браты, я да сённяшняга дня жыў перад Богам з чыстым сумленнем».
2 Першасвятар Ананія, які стаяў перад ім, загадаў біць яго па вуснах.
3 Тады Павел сказаў яму: «Бог ударыць цябе, сцяна пабеленая. Ты ж сядзіш, каб судзіць мяне паводле Закону, а загадваеш біць мяне супраць Закону?»
4 Тыя, што стаялі побач, сказалі: «Першасвятара Божага зневажаеш?»
5 Павел адказаў: «Я не ведаў, браты, што ён першасвятар. Бо напісана: “Не будзеш зласловіць кіраўніку народу свайго”».
6 Заўважыўшы, што адна частка — гэта садукеі, а другая — фарысеі, Павел усклікнуў у Сінэдрыёне: «Браты, я фарысей, сын фарысея; мяне судзяць за надзею і ўваскрашэнне памерлых».
7 Калі ён сказаў гэта, паміж фарысеямі і садукеямі пачалася спрэчка, і сход падзяліўся.
8 Бо садукеі сцвярджаюць, што няма ні ўваскрашэння, ні анёла, ні духа, а фарысеі прызнаюць адно і другое.
9 Падняўся вялікі крык. Некаторыя кніжнікі з фарысейскага боку спрачаліся, кажучы: «Нічога дрэннага ў гэтым чалавеку мы не знаходзім. А што калі дух ці анёл прамаўлялі да яго?»
10 Паколькі спрэчка нарастала, тысячнік, баючыся, каб не разарвалі Паўла, загадаў жаўнерам пайсці і забраць яго ад іх ды адвесці ў крэпасць.
11 У наступную ноч Пан з’явіўся перад ім і сказаў: «Бадзёрся! Бо як ты сведчыў пра Мяне ў Ерузалеме, так належыць табе сведчыць і ў Рыме».
Змова супраць Паўла12 Калі настаў дзень, некаторыя юдэі пакляліся не есці і не піць, пакуль не заб’юць Паўла.
13 Было больш за сорак тых, што так пакляліся.
14 Яны прыйшлі да першасвятароў і старэйшын і сказалі: «Мы пакляліся нічога не есці, пакуль не заб’ём Паўла.
15 Таму цяпер вы разам з Сінэдрыёнам дайце знаць тысячніку, каб заўтра прывёў яго да вас, як быццам вы хочаце дакладней даведацца пра яго справу. А мы гатовыя забіць яго, перш чым ён наблізіцца».
16 Калі пра гэты подступ пачуў сын Паўлавай сястры, ён прыйшоў у крэпасць і паведаміў пра гэта Паўлу.
17 Тады Павел паклікаў аднаго з сотнікаў і сказаў: «Завядзі гэтага юнака да тысячніка, бо ён мае яму штосьці сказаць».
18 Той узяў яго, прывёў да тысячніка і сказаў: «Вязень Павел паклікаў мяне і папрасіў прывесці да цябе гэтага юнака, бо ён мае табе штосьці сказаць».
19 Тысячнік узяў яго за руку, адвёў убок і спытаўся: «Што ты маеш сказаць мне?»
20 Ён адказаў: «Юдэі змовіліся прасіць цябе, каб заўтра ты прывёў Паўла ў Сінэдрыён, быццам бы яны хочуць дакладней даведацца пра яго.
21 Але не слухайся іх, таму што больш за сорак чалавек затаіліся супраць яго. Яны пакляліся ні есці, ні піць, пакуль не заб’юць яго. Яны ўжо напагатове і чакаюць твайго распараджэння».
Паўла адпраўляюць у Цэзарэю22 Тады тысячнік адпусціў юнака, сказаўшы: «Нікому не кажы, што ты расказаў мне гэта».
23 І, паклікаўшы двух сотнікаў, сказаў: «Падрыхтуйце мне на трэцюю гадзіну ночы дзвесце жаўнераў, семдзесят коннікаў і дзвесце стральцоў, каб вырушыць у Цэзарэю».
24 Падрыхтуйце таксама жывёл, каб пасадзіць Паўла і адвезці яго бяспечна да намесніка Фелікса».
25 Напісаў таксама ліст такога зместу:
26 «Клаўдзій Лізій вітае высокашаноўнага намесніка Фелікса.
27 Юдэі схапілі гэтага чалавека і хацелі забіць яго, але, калі я даведаўся, што ён рымскі грамадзянін, умяшаўся са сваімі жаўнерамі і ўратаваў яго.
28 Жадаючы даведацца, з якой прычыны яго абвінавачваюць, я прывёў яго ў іхні Сінэдрыён
29 і ўбачыў, што яго вінавацяць у спрэчных пытаннях іхняга Закону і што няма на ім ніякай віны, якая заслугоўвае смерці або кайданаў.
30 А калі мне данеслі, што юдэі ўчынілі змову супраць гэтага чалавека, я адразу паслаў яго да цябе, загадаўшы таксама абвінаваўцам выступіць супраць яго перад табою».
31 Тады жаўнеры на ягоны загад узялі Паўла і павялі ноччу ў Антыпатрыс.
32 Назаўтра, пакінуўшы коннікаў ісці з ім, вярнуліся ў крэпасць.
33 Тыя ж, прыйшоўшы ў Цэзарэю, перадалі намесніку ліст і паставілі перад ім Паўла.
34 Прачытаўшы ліст, той спытаўся, з якой ён правінцыі. Даведаўшыся, што ён з Цыліцыі, сказаў:
35 «Я выслухаю цябе, калі прыйдуць твае абвінаваўцы». І загадаў трымаць яго пад вартаю ў прэторыі Ірада.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.