Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Евреям 2 глава

1 Затым мы маем быць асабліва ўважлівыя да чутага, каб не пакаўзнуцца.
2 Бо калі ангіламі гуканае слова было непахісное, і кажны выступ а непаслухменства адзержавалі справядлівую адплату,
3 Як уцячэм, калі мы занядбаем такое вялікае спасеньне, каторае было прынята на пачатку, каб быць казаным Спадаром, нам тымі, што чулі гэта, было пацьверджана,
4 Каторае Бог пасьветчыў знакамі а чудосамі а рознымі ўчынкамі магутнасьці а разьдзяленьням Духа Сьвятога подле волі Свае?
5 Бо ня ангілам Ён паддаў прыйдучы сьвет, праз каторы мы гукаем;
6 Але хтось пасьветчыў нейдзе, кажучы: «Што ё чалавек, што Ты яго памятуеш? альбо сын людзкі, што Ты давядаешся да яго?
7 Ты яго ўчыніў троху ніжшым за ангілаў, славаю а сьцёй укаранаваў яго і пастанавіў яго над учынкамі рук Сваіх: «Усе паддаў пад ногі ягоныя».
8 Калі ж паддаў яму ўсе, дык не пакінуў нічога не падданым яму. Цяпер жа яшчэ ня бачым, каб усе было яму паддана;
9 Але бачым, што Ісус, Каторы на малы час быў учынены ніжшым за ангілаў, за цярпеньне сьмерці быў укаранаваны славаю а сьцёю, каб з ласкі Божае паспытацца сьмерці за ўсіх.
10 Бо належыла Яму, каб Тый, Катораму ўсе і пераз Каторага ўсе, Каторы прыводзе шмат сыноў да славы, Правадыр спасеньня іхнага, стаў дасканальным перазь цярпеньне.
11 Бо Тый, што пасьвячае, і пасьвячаныя ўсі ад Адзінага; з гэтае прычыны Ён не сароміцца зваць іх братамі,
12 Кажучы: «Абяшчу імя Твае братом Маім, сярод царквы буду выхваляць цябе».
13 І ўзноў: «Я буду спадзявацца на Яго». І ўзноў: «Гля, Я й дзеці, каторыя даў Імне Бог».
14 Калі ж дзеці маюць сулольнасьць цела й крыві, Ён таксама падобным парадкам узяў учасьце ў тых самых, каб сьмерцяй зьнішчыць таго, што мае моц сьмерці, значыцца дзяўла,
15 І выбавіць тых, што із страху сьмерці, усе жыцьцё былі пад няволяю.
16 Бо запраўды ня прыняў ангілаў, але прыняў насеньне Абрагамова.
17 Адгэтуль Ёя меў быць у вусім падобны да братоў, каб быць міласэрным і верным найвышшым сьвятаром перад Богам, дзеля ўмаленьня за грахі люду.
18 Бо, як Сам цярпеў, быўшы спакушаны дык можа і спакушаным памагчы.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.