Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

Евреям 2 глава

1 Таму нам ніабходна быць асабліва ўважлівымі да пачутага, каб ня адпасьці.
2 Бо калі праз Ангелаў ска́занае слова было цьвёрдым, а ўсякае парушэньне і няпаслухмянства атрымала справядлівую адплату,
3 дык як пазьбегнем мы, якія занядбалі гэткае вялікае выратаваньне, якое спачатку было абвешчана Госпадам, і ў нас умацавана тымі, што пачулі ад Яго,
4 пры сьведчаньні Богам зна́камі і цудамі і рознымі сіламі, і разьмеркаваньнем дароў Духам Сьвятым па Ягонай волі?
5 Бо ня для Ангелаў (Ён) упакорыў будучы сусьвет, пра які гаворым.
6 Засьведчыў жа недзе нехта, кажучы: «Што ёсьць чалавек, што Ты па́мятаеш яго, альбо сын чалавечы, што Ты клапоцішся пра яго?
7 Ты на нядоўга прынíзіў яго перад Ангеламі; славаю і чэсьцю Ты ўвянчаў яго і паставіў яго панад творамі Рук Тваіх;
8 усё пакарыў Ты пад ногі ягоныя». Бо калі (гаворым, што) пакарыў яму ўсё, (гэта значыць, што) нічога ня пакінуў Ён ня пакораным яму. Але цяпер мы бачым, (што) яшчэ ня ўсё Яму было пакорана.
9 Але мы бачым на нядоўга ўмалёнага перад Ангеламі, — Ісуса, — увенчанага славай і чэсьцю за перанясеньне сьмерці, каб Яму паводля Багадаці Бога перанесьці сьмерць за кожнага.
10 Бо належала Яму, праз Якога ўсё, і дзеля Якога ўсё, Які многіх сыноў прывёў у славу і праз пакуты стаўся Правадыром іхняга поўнага (і канчатковага) збаўленьня.
11 Бо і Той, Хто асьвячае, і асьвячаемыя — усе ад Аднаго, дзеля гэтага Ён ня сароміцца называць іх братамі,
12 кажучы: «Абвяшчу Імя Тваё братам Маім, сярод царквы буду славіць гімнамі Цябе».
13 І яшчэ: «Я буду спадзявацца на Яго». І яшчэ: «Вось Я і дзеці, якіх даў Мне Бог».
14 Гэтак сама як дзеці паходзяць (ад пэўнага) цела і крыві дык і Ён прыняў іх гэткімі (як дзяцей) каб праз сьмерць (Сваю дзеля іх) пазбавіць сілы таго хто мае сілу над сьмерцю, гэта значыць д’ябла,
15 і вызваліць тых, якія ўсё жыцьцё былі зьняволены страхам сьмерці.
16 Бо Ён успрыняў (на Сябе) ня прыроду Ангелаў, але прыроду насеньня Абрагама.
17 Таму Яму належала ва ўсім стацца падобным да братоў, каб быць міласэрным і верным Архірэем перад Богам, і каб адкупіць народ (братоў) ад грахоў.
18 Таму Ён можа дапамагчы тым, якія пераносяць спакусы, бо Ён і Сам перацярпеў тое ж, будучы спакушаемым.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.