Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

Иакова 2 глава

1 Браты мае, майце веру ў Езуса Хрыстуса нашага Усеспадара славы не дзеля асобы.
2 Бо каліб на вашае зыбранне ўвайшоў чалавек із залатым персьценем*, багата адзеты, ды ўвайшоўбы й бедны ўбога адзеты;
3 і вы звярнулі б увагу на пышна адзетага, кажучы яму: «Садзіся выгодна вось тут», а беднаму сказалі б: «А ты пастой там, або прысядзь вось тут ля ног маіх».
4 Дык, ціж ня робіце рожніц між сабою ды ці не сталіся судзьдзямі з благімі думкамі?
5 Слухайце, браткі мае дарагіе: ціж ня бедных на гэтым сьвеце Бог выбраў быць багатымі вераю й спадкаемнікамі валадарства, якое абяцаў Ён любячым Яго?
6 А вы зьняхаілі беднага. Ціж не багатыя прыгнятаюць вас ды ці не цягаюць па судох?
7 Ціж не яны бясчэсьцяць добрае імя, якім вы называецеся?
8 Калі аднак спаўняеце закон улады водля Пісання: «Любі бліжняга твайго, як сябе самога»* (Параліп. 1:17), добра робіце.
9 Калі-ж аглядаецеся на асобы, робіце грэх, і сам Закон асуджае вас як праступнікаў.
10 Кажны бо хто трымаецца ўсяго Закону, а згрэшыць у вадным чымнебудзь, стаецца вінаватым у ва ўсім.
11 Той бо, каторы сказаў: «Ня чужалож» сказаў і «Не забівай» (Прлп. 5:17); дык калі ня чужаложыш, але заб’еш, стаешся нарушыцелем Закону.
12 Так гаварэце й так паступаеце, як тыя, што маюць быць суджаныя законам волі.
13 Бо таго, хто не аказаў міласэрдзя, спаткае суд без міласэрдзя; міласэрдзе-ж узвышаецца над судом.
14 Што за карысьць, браты мае, хтоб гаварыў, што ён мае веру, а учынкаўбы ня меў, Ціж (гэткая) вера* маглаб яго збавіць.
15 І калі брат ці сястра ня меліб у што адзецца ды патрабаваліб штодзеннай стравы,
16 а хтонебудзь з вас ім сказаўбы: «Ідзеце ў супакоі абагрэйцеся й насыціцеся» ды не даўбы ім таго, што неабходнае целу, дык якая былаб карысьць,
17 Гэтак і вера, калі ня мае чынкаў, сама па сабе мярцьвіня.
18 Але скажа мо хто: Ты маеш веру, а я маю ўчынкі; пакажы мне веру тваю бяз учынкаў, а я табе пакажу веру маю з учынкаў.
19 Ты верыш, што ёсьць Бог адзін — добра робіш; алеж і чэрці вераць ды дрыжаць.
20 Ці хочаш ведаць, чалавеча нікчомы, што вера без учынкаў ёсьць мяртвай?
21 Ціж ня учынкамі апраўдаўся Абрагам, айцец наш, ахвяруючы на аўтары сына свайго Ізаака?
22 Відзіш як вера судзейнічала з ягонымі учынкамі, і дзякуючы учынкам вера ўдасканалілася.
23 І збылося Пісанне, кажучае: Уверыў Абрагам Богу і палічана гэта яму ў апраўданасьць (Быцьцё 15:6) і названа яго Божым прыяцелем.
24 Бачыце, як учынкі апраўдваюць чалавека, а не сама толькі вера.
25 Гэтак і Рагаб, распусьніца, ціж ня учынкамі апраўдалася, прыняўшы запасочнікаў і адправіўшы іх іншай дарогай (Ёз. 2:4; Жыд. 11:31)?
26 як цела бо бяз духа ёсьць мяртвае, так і вера бяз учынкаў мяртвая.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.