Читай и изучай

Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Иакова 2 глава

1 Браты маі! Не на аблічча ўзіраючыся, ме́йце ве́ру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста услаўленага.
2 Бо калі на сабраньне вашае ўво́йдзе чалаве́к з залатым пярсьцёнкам, у багатай вопратцы, дый увойдзе і бе́дны ў мізэрнай вопратцы,
3 і вы паўзіраецеся на адзе́тага ў багатую вопратку і скажаце яму: табе́ добра се́сьці тут, а бе́днаму скажаце: ты стань там, ці сядай тут, ля падножжа майго, —
4 дык ці-ж не перасуджваеце вы ў сабе́ і ня робіцеся судзьдзямі з нягоднымі думкамі?
5 Паслухайце, браты маі ўмілаваныя: ці-ж ня бе́дных сьве́ту гэтага выбраў Бог быць багатымі ве́раю і ўзяць у спадчыну Царства, якое Ён абяцаў тым, што любяць Яго?
6 А вы пагардзілі бе́дным. Ці-ж не багатыя прыгнятаюць вас, і ці-ж не яны цягаюць вас па судох?
7 Ці-ж не яны зьняслаўляюць добрае імя вашае, якім вы называецеся?
8 Калі вы выпаўняеце царскі закон паводле пісаньня: палюбі бліжняга твайго, як самога сябе́, добра робіце;
9 але калі на аблічча ўзіраецеся, дык робіце грэх і праступнікамі аказваецеся перад законам.
10 Бо хто выпаўняе ўве́сь закон, ды саграшыць у не́чым адным, той робіцца вінаватым у-ва ўсім.
11 Бо Той, Хто сказаў: не чужалож! сказаў такжа: не забі, дык калі ты не чужаложыш, але заб’еш, то ты таксама праступнік закону.
12 Гэтак гаварэце і гэтак рабе́це, як тыя, што маюць быць суджаны па закону свабоды.
13 Бо ня ма́е суд ласкі для таго, хто не зрабіў ласкі; ласка па-над суд вывышша́ецца.
14 Што за карысьць, браты маі, калі хто кажа, што ён ма́е ве́ру, ды ўчынкаў ня ма́е? Ці можа гэтая ве́ра збавіць яго?
15 Калі брат ці сястра неадзе́тыя і ня маюць стравы штодзе́ннае,
16 і не́хта з вас скажа ім: ідзе́це ў супакоі, грэйцеся і карміцеся, але ня дасьць ім патрэбнага для це́ла: што за карысьць?
17 Гэтак і ве́ра, калі ня ма́е ўчынкаў, сама па сабе́ мёртвая.
18 Але хто-не́будзь скажа: Ты маеш ве́ру, а я ма́ю ўчынкі; пакажы мне́ ве́ру тваю з учынкаў тваіх, і я з маіх учынкаў пакажу табе́ ма́ю ве́ру.
19 Ты ве́рыш, што Бог адзін: добра робіш; і злыя духі ве́раць і дрыжаць.
20 Але ці хочаш ве́даць, чалаве́ча нікчэмны, што ве́ра бяз учынкаў мёртвая?
21 Ці-ж ня ўчынкамі апраўдаўся Аўраам, бацька наш, узьвёўшы на ахвярнік Ізаака, сына свайго?
22 Ці бачыш, што ве́ра дапамагала ўчынкам яго, і ўчынкамі ве́ра завяршылася?
23 І выпаўнілася Пісаньне, якое кажа: Паве́рыў Аўраам Богу, і залічана яму за праведнасьць, і — другам Божым быў ён названы.
24 Ці бачыце, што чалаве́к апраўдываецца ўчынкамі, а ня ве́раю толькі?
25 Гэтак сама й Рааб блудніца ці ня ўчынкамі апраўдалася, прыняўшы пасланцоў і адправіўшы іх другой дарогай?
26 Бо, як це́ла бяз духа мёртвае, гэтак і ве́ра мёртвая бяз учынкаў.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.