Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея
От Луки 19 глава
1 І, увайшоўшы, праходзіў праз Ерыхон.
2 І вось, не́хта на імя Закхе́й, начальнік мытнікаў і чалаве́к заможны,
3 хаце́ў убачыць Ісуса, які Ён? але ня мог за народам, бо быў малы ростам;
4 і, забе́гшы напе́рад, узьле́з на смакоўніцу, каб убачыць яго: Ён мусіў прайсьці міма яе́.
5 І, прыйшоўшы на гэтае ме́сца, Ісус, глянуўшы, убачыў яго і сказаў яму: Закхе́й! зыйдзі хутчэй, бо сягоньня трэба Мне́ быць у цябе́ ў доме.
6 І той пасьпе́шна зыйшоў і прыняў Яго з радасьцяй.
7 І ўсе́, бачучы гэнае, пачалі наракаць і гаварылі, што Ён зайшоў да грэшнага чалаве́ка.
8 А Закхе́й, стануўшы, сказаў Госпаду: Госпадзе! палову маемасьці мае́ я аддам убогім і, калі каго чым скрыўдзіў, аддам учацьвёра бале́й.
9 Ісус сказаў яму: цяпе́р прышло спасе́ньне дому гэтаму, бо і ён сын Аўраама;
10 бо Сын Чалаве́чы прыйшоў знайсьці і спасьці загінуўшае.
11 А як яны слухалі гэтае, дадаў прыповесьць: бо Ён быў блізка Ерузаліму, і яны думалі, што хутка павінна Царства Божае зьявіцца.
12 Дык сказаў: не́йкі чалаве́к высокага роду зьбіраўся ў далекую старану, каб дастаць сабе́ царства і вярнуцца;
13 паклікаўшы-ж дзесяць слуг сваіх, даў ім дзе́сяць мін і сказаў ім: карыстайцеся імі, пакуль вярнуся.
14 Але грамадзяне ненавідзелі яго і паслалі сьле́дам за ім пасольства, сказаўшы: ня хочам, каб гэты царстваваў над намі.
15 І, як вярнуўся, атрымаўшы царства, загада́ў паклікаць да сябе́ слуг гэных, што ім даў срэбра, каб даве́дацца, хто што зарабіў.
16 Прыйшоў пе́ршы і сказаў: гаспадар! міна твая прыне́сла дзе́сяць мінаў.
17 І сказаў яму: добра, добры слуга! За тое, што ты ў малым быў ве́рны, вазьмі пад сваю ўладу дзе́сяць ме́стаў.
18 Прыйшоў другі і сказаў: гаспадар! міная тва прыне́сла пяць мін.
19 Сказаў і гэтаму: і ты будзь над пяцьма ме́стамі.
20 Прыйшоў трэці і сказаў: гаспадар! вось твая міна, каторую я схаваў, завязаўшы ў хустку,
21 бо я баяўся цябе́: ты чалаве́к жорсткі; бярэш, чаго ня клаў, і жне́ш, чаго ня се́яў.
22 Гаспадар сказаў яму: тваімі вуснамі буду судзіць цябе́, хітры слуга: ты ве́даў, што я чалаве́к жорсткі: бяру, чаго ня клаў, і жну, чаго ня се́яў;
23 чаму-ж ты не аддаў срэбра майго ў абарот, каб я, прыйшоўшы, атрымаў яго з прыбыткам?
24 І сказаў прысутным: вазьме́це ў яго міну і дайце таму, ў якога дзе́сяць мíнаў.
25 (І сказалі яму: пане, у яго ж ёсьць дзесяць мíнаў!)
26 Кажу вам, што ўсякаму хто мае, да́дзена будзе, а ў ня ма́ючага ады́мецца й тое, што ма́е.
27 А ворагаў маіх, (тых, што не хаце́лі, каб я панаваў над імі,) прывядзіце сюды і біце перада мною.
28 І, сказаўшы гэтае, Ён пайшоў дале́й, ідучы ў Ерузалім.
29 І ста́лася, як падыйшоў да Віффагіі і Віфаніі, да гары́, называнай Аліўнай, паслаў двох вучняў Сваіх,
30 сказаўшы: пайдзе́це ў сяло, што насупраць; увайшоўшы ў яго, зно́йдзеце асьлятка прывязанае, на якога ніхто з людзе́й ніколі не сядаў; адвязаўшы яго, прывядзіце;
31 і, калі хто спытаецца ў вас: «на што адвязваеце?», скажэце яму так: яно патрэбна Госпаду.
32 Пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім.
33 Калі-ж яны адвязалі асьлятка, гаспадары яго сказалі ім: на што адвязваеце асьлятка?
34 Яны адказалі: яно патрэбна Госпаду.
35 І прывялі яго да Ісуса; і, накінуўшы вопраткі свае́ на асьля, пасадзілі на яго Ісуса.
36 І, калі Ён е́хаў, падсьцілалі вопраткі свае́ на дарозе.
37 Калі-ж пад’яжджаў да спуску з гары Аліўнай, усё множства вучняў Яго ад радасьці моцнымі галасамі славілі Бога за ўсе́ цуды, якія бачылі яны,
38 кажучы: багасла́ўлен цар, што йдзе́ ў імя Гасподняе! мір на не́бе і слава на вышыні!
39 І некато́рыя фарысэі з грамады народу сказалі Яму: Вучыцель! забарані вучням Тваім!
40 І, адказваючы ім, Ён сказаў: кажу вам, што, калі яны замоўкнуць, дык каме́ньні загалосяць.
41 І, як падыйшоў, дык, гле́дзячы на ме́ста, заплакаў па ім
42 і сказаў: о, каб і ты хоць у гэты дзе́нь твой зразуме́ла, што́ дзеля міру твайго! Але гэта ўкрыта цяпе́р ад вачэй тваіх;
43 бо прыйдуць на цябе́ дні, калі во́рагі тваі абкладуць цябе́ акопамі і акружаць цябе́, і сьціснуць цябе́ зусюль;
44 і зруйнуюць цябе́, і пазабіваюць дзяце́й тваіх у табе́, і не пакінуць у табе́ ка́меня на ка́мені, бо не распазнала часу адве́дзінаў тваіх.
45 І, увайшоўшы ў царкву, пачаў гнаць адтуль прадаваўшых і купляўшых,
46 кажучы ім: напісана: дом Мой ёсьць дом малітвы; а вы зрабілі яго лагво́м разбойнікаў (Ісая 56:7 Ерамія 7:4).
47 І навучаў кожны дзе́нь у царкве́. Архірэі-ж і кніжнікі і старэйшыны народу шукалі, як бы загубіць Яго;
48 і не знаходзілі, што-б зрабіць з Ім, бо ўве́сь народ гарнуўся да Яго, каб слухаць.
От Луки 19 глава в переводах