Читай и изучай

Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Коринфянам 3 глава

1 І я ня мог гаварыць вам, браты, як духоўным, але як цяле́сным, як малале́ткам у Хрысьце́.
2 Я паіў вас малаком, а ня стравай, бо вы былі яшчэ ня ў сілах, дый цяпе́р ня ў сілах, бо вы яшчэ цяле́сныя.
3 Бо, калі між вамі зайздрасьць, спрэчкі і нязгода, дык ці не цяле́сныя вы? і ці не па чалаве́чаму паступаеце?
4 Бо, калі адзін кажа: я — Паўлавы, а другі: я — Апалёсавы, дык ці не цяле́сныя вы?
5 Хто Паўла? Кто Апалёс? Яны — толькі служкі, праз якіх вы ўве́равалі, дый як кожнаму даў Госпад.
6 Я пасадзіў, Апалёс паліваў, але ўзрасьціў Бог;
7 ды гэтак і той, хто садзіў, і хто паліваў ёсьць нішто, а хто ўзрашчае — Бог.
8 Хто садзіць і хто палівае ёсьць адно; але кожны возьме сваю заплату водле сваёй працы.
9 Бо мы — супрацоўнікі Бога; вы — Божая ніва, Божая будыніна.
10 Я, водле данай мне́ ад Бога ласкі, як мудры будаўнічы, залажыў фунда́мант, а другі стаўляе дом; кожны-ж хай глядзіць, як будуе.
11 Бо ніхто ня можа пакласьці другога фунда́манту, апрача закладзенага, які ёсьць Ісус Хрыстос.
12 Ці хто будуе на гэным фундаманьце з золата, серабра, дарагіх каме́ньняў, дрэва, сена, трысьця, —
13 кожнага дзе́ла выявіцца; бо дзе́нь пакажа, бо ў вагні выкрываецца, і агонь выпрабоўвае дзе́ла кожнага, якое яно ёсьць.
14 Калі чые́ дзе́ла, што ён будаваў, вытрывае, той дастане заплату.
15 А чые́ дзе́ла згарыць, шкоду ме́ці будзе, сам жа спасе́цца, ды так, як-бы праз агонь.
16 Ці-ж ня ве́даеце, што вы — храм Божы, і Дух Божы жыве́ ў вас?
17 Калі-ж хто зруйнуе храм Божы, зьніштожыць таго Бог, бо храм Божы — сьвяты; гэта-ж ёсьць вы.
18 Ніхто хай сам сябе́ не ашуківае: калі хто з вас думае быць мудрым у гэтым ве́ку, станься дурным, каб быць мудрым.
19 Бо мудрасьць сьве́ту гэтага ёсьць дурнота нерад Богам, як напісана: зловіць мудрых у хітрасьці іх (Іоў 5:13).
20 І яшчэ: Госпад ве́дае разважаньні мудрых, што яны марныя (Псальм 93:11).
21 Дык ніхто не хваліся ў людзе́й, бо вашае — ўсё:
22 ці Паўла, ці Апалёс, ці Кіфа, ці сьве́т, ці жыцьце, ці сьме́рць, ці цяпе́рашняе, ці будучае, — усё вашае;
23 вы-ж — Хрыстовыя. а Хрыстос — Божы.

1 Коринфянам 3 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.