Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Евреям 4 глава
1 Дзеля гэтага высьцерага́ймася, каб, калі йшчэ трывае прырачэньне ўвайсьці ў супачынак Яго, не аказаўся хто з вас спозьніўшымся.
2 Бо і нам яно абве́шчана, як і гэным; але ім не дало карысьці чутае слова, бо не давяршылася ве́раю слухаўшых.
3 Бо ўваходзім у супачынак мы, уве́раваўшыя, бо Ён сказаў: Як пакляўся Я ў гне́ве Маім: ці ўвойдуць у супачынак Мой?, хаця ўчынкі Яго сталіся йшчэ ад стварэньня сьве́ту.
4 Бо сказана не́дзе аб сёмым дню гэтак: І супачыў Бог у дзе́нь сёмы ад усіх дзе́л Сваіх (Быцьцё 2:2).
5 І яшчэ не́дзе: Ці ўвойдуць у супачынак Мой?
6 Дык, калі некаторым астае́цца ўвайсьці ў яго, а тыя, якім ране́й абве́шчана, не ўвайшлі ў яго за непаслухмянства,
7 то йзноў азначае не́йкі дзе́нь «сягоньня», гаворачы праз Давіда, цераз гэтулькі часу, як было сказана: Сягоньня, калі пачуеце голас Яго, не рабе́це цьвёрдымі сэрцы вашыя.
8 Бо, калі-б Ісус гэных супакоіў, дык ня было-б сказана пасьля таго аб іншым дню.
9 Дзеля гэтага пакінена яшчэ народу Божаму сьвяткаваньне суботы.
10 Бо, хто ўвайшоў у супачынак Яго, той і сам супачыў ад дзе́л сваіх, як і Бог ад Сваіх.
11 Дык пастараймася ўвайсьці ў супачынак гэты, каб хто за тым-жа прыкладам ня ўпаў у непакорнасьць.
12 Бо слова Божае жывое і дзе́ючае, ды гастрэйшае за ўсякі ме́ч двусе́чны, і пранікаючае да разьдзяле́ньня душы і духа, суставаў і мазгоў, і су́дзіць думкі й лятуце́ньні сэрца.
13 І няма стварэньня, укрытага ад Яго, але ўсё абнажо́на й адкрыта вача́м Яго, да Якога нашае слова.
14 Дык, маючы Архірэя вялікага, што нябёсы прайшоў, Ісуса, Сына Божага, трыма́ймася вызнаньня.
15 Бо ма́ем Архірэя не такога, што ня мог-бы спачуваць слабасьцям нашым, але такога, які, падобна нам, дазнаў у-ва ўсім спакушэньня, апрача грэху.
16 Дык прыступа́йма з адвагаю да пасаду ласкі, каб дастаць зьмілаваньне ды ласку знайсьці на падмогу ў добры час.
Евреям 4 глава в переводах