Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Евреям 4 глава

1 Затым боймася, каб, як застаецца абятніца ўходу да супакою Ягонага, не спазьніўся ніхто з вас.
2 Бо запраўды мы мелі Евангелю, даную нам, аднолькава як яны; але не дало ім карысьці чутае, не рашчыненае вераю слухачых.
3 Бо мы, каторыя ўверылі, увыйдзем да супакою, як Ён сказаў: «Як Я прысягаў у гневе Сваім: "Яны ня ўвыйдуць у супакой Мой"», хоць учынкі былі скончаны ад закладзінаў сьвету.
4 Бо нейдзе сказана празь сёмы гэтак: «І супачыў Бог сёмага дня ад усіх учынкаў Сваіх».
5 І ўзноў на тым месцу: «Ня ўвыйдуць у супакой Мой?»
6 Дык бачым, што некатрым застаецца ўвыйсьці ў яго, а тыя, што першыя чулі Дабравесьць, ня ўвыйшлі з прычыны непаслухменства.
7 І зноў прызначае якісь дзень, кажучы ў Давіда «Цяпер», па такім часе, як сказана вышэй: «Цяпер, як пачуеце голас Ягоны, не каляньце сэрцаў сваіх».
8 Бо, калі б Ісус Нунянок даў ім супакой, не казаў бы пасьлей празь іншы дзень.
9 Значыцца, застаецца сыбоцтва люду Божаму.
10 Бо хто ўвыйшоў у супакой Ягоны, тый таксама супачыў ад працаў сваіх, як Бог ад Сваіх.
11 Дык стараймася ўвыйсьці ў тый супакой, каб ніхто ня ўпаў подле прыкладу таго ў няслуханьне.
12 Бо слова Божае жывое а дзеючае, і астрэйшае за кажны абаротны меч, і праходзячае да падзелу душы й духа, суставаў і шпіку, і распазнаець думкі а замеры сэрца.
13 І няма стварэньня, няяўнага Яму, але ўсе аголена а адкрыта перад ачыма Ягонымі: Яму здамо лічбу.
14 Дык, маючы вялікага найвышшага Сьвятара, што перайшоў нябёсы, Ісуса, Сына Божага, дзяржымася моцна вызнаньня.
15 Бо мы маем не такога найвышшага сьвятара, што ня здольны быў бы спагадаць нам у няўздоленьнях нашых: Ён быў спакушаны ў вусім, будучы ў нашай падобнасьці, але бяз грэху.
16 Затым дабліжмася з адвагаю да пасаду ласкі, каб адзяржаць міласэрдзе і знайсьці ласку да паравое помачы.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.