Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

Евреям 4 глава

1 Восьжа сьцеражэмся, каб пакуль яшчэ трывае абяцанне ўвойсьця ў ягоны супачын, не аказаўся часам хто з вас яго пазбаўленым.
2 Бо як нам яно абвешчана, так і тым, але ім ня было карыснае слова чутае, бо не ўзгодненае зь вераю ўсіх слухаўшых.
3 А мы, уверыўшые, зазнаем ягонага супакою, водле ім сказанага: «Як прырок я ў гневе маім: ня ўвойдуць у супачынак мой», хоць справы (яго) дакананы ад стварэння сьвету.
4 Гэтак бо сказана недзе аб сёмым дню: «І адпачыў Бог сёмага дня ад усіх дзел сваіх» (Быць. 2:2).
5 Ды зноў : «Яны ня ўвойдуць у спакой мой».
6 Дык, калі некатоырм астаецца ўвайсьці ў яго, а тые, каму перш дабравешчана, не ўвайшлі праз недаверства,
7 то зноў прызначае нейкі дзень «Сягоння», гаворачы праз Давіда пасьля так доўгага часаў, як было вышэй сказана: «Сёння, калі пачуеце голас яго, не цьвярдзейце сэрцамі вашымі...»
8 Бо якбы Ёзуэ гэтых увёў у супакой, дык пасьля ня былоб мовы пра іншы дзень.
9 Дзеля гэтага застаўся для народу Божага адзін адпачынкавы дзень;
10 хто сьвяткаваў яго, той і адпачываў ад дзел сваіх, як і Бог ад сваіх.
11 Спяшаймася восьжа ўвайсьці ў той супачынкавы спакой, каб хто не паддаўся таму прыкладу недаверства.
12 Бо слова Божае — жывое, дзейнае, вайстрэйшае за абасечбы меч: яно пранікае аж да разьдзелу душы і духа, мазгоў і суставаў ды судзіць думкі й лятуценні сэрца.
13 Няма стварэння ад яго скрытага, ўсё абнажана й адкрыта вачам таго, каму здамо справаздачу.
14 Маючы, восьжа, Усесьвятара вялікага, Езуса, Сына Божага, неба прайшоўшага, трымаймася цьвёрда веравызнання.
15 Бо маем Усесвятара не такога, што ня могбы спачуваць нашым слабасьцям, але такога, які нам падобна зазнаў у ва ўсім — прача граху, спакушэння.
16 Збліжэмся восьжа з даверам да трону ласкі, каб дастаць зьмілаванне ды знайсьці ласку сваечаснае помачы.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.