Бог Авраама и Исаака и Иакова, Бог отцов наших, прославил Сына Своего Иисуса, Которого вы предали и от Которого отреклись перед лицом Пилата, когда он полагал освободить Его.
Бог Абрагама, і Ісаака, і Якуба, Бог бацькоў нашых уславіў Сына Свайго Ісуса, Якога вы выдалі і ад Якога адракліся перад абліччам Пілата, калі той судзіў вызваліць Яго.
А Бог Абрагамаў і Ісаакаў і Якаваў, Бог бацькоў нашых праславіў Сына Свайго Ісуса, Якога вы прадалі і Якога зракліся перад абліччам Пілата, калі ён судзіў адпусьціць Яго.
Бог Абрагама, і Бог Ізаака, і Бог Якуба, Бог бацькоў нашых уславіў Паслугача Свайго Ісуса, Якога вы выдалі ды адракліся ад Яго перад абліччам Пілата, калі ён вырашыў вызваліць Яго;
Бог Абрагамоў а Ісакоў а Якаваў, Бог айцоў нашых, уславіў Дзяцё Свае Ісуса, Каторага вы выдалі й адракліся Яго ў прытомнасьці Пілата, як ён быў рассудзіўшы выпусьціць Яго.
Гэта Бог Аўраамаў і Ізаакаў і Якубаў, Бог бацькоў нашых, уславіў сына Свайго Ісуса, якога вы выдалі й адракліся ад Яго перад абліччам Пілата, калі той судзіў звольніць Яго.
Бог Аўраа́ма і Ісаа́ка і Іа́кава, Бог айцоў нашых, прасла́віў Сы́на Свайго Іісуса, Якога вы вы́далі і ад Якога адраклíся перад аблíччам Піла́та, калі той вы́рашыў адпусцíць Яго;
Бог Абрагама, Ісаака і Якуба, Бог айцоў нашых уславіў Слугу свайго, Езуса, якога выдалі вы і адракліся ад Яго перад Пілатам, калі той вырашыў адпусціць Яго.
Бог Аўраамаў, і [Бог] Ісаакаў, і [Бог] Іякаваў, Бог нашых бацькоў праславіў Свайго Слугу Ісуса, Якога ж выдалі вы і ад Якога адракліся перад абліччам Пілата, калі той разважыў адпусціць Яго.
Бог Абрагамаў і Ісакаў і Якубаў, Бог ба́цькаў нашых уславіў Сына Свайго Ісуса, Якога вы прадалі і Якога зракліся перад абліччам Пілата, калі ён судзіў вызваліць Яго.