Читай и изучай

Библия » Пераклад праваслаўнай царквы

1 Тимофею 3 глава

1 Вартае веры слова: калі хто да епіскапства імкне́цца, то добрай справы жадае.
2 Епіскап жа павінен быць беззага́нным, адной жонкі мужам, цвярозым, разва́жлівым, добрапрыстойным, сумленным, гасцінным, здольнымнавуча́ць,
3 не п’яніцам, не задзірыстым, не сварлівым, не кары́слівым, а лагодным, міралюбíвым, несрэбралю́бным,
4 які добра кіруе сваім домам, дзяцей трыма́еў паслушэнстве, з усёюгоднасцю;
5 бо хто не ўмее кіраваць сваім домам, ці ж будзе той клапаціцца пра Царкву Божую́
6 Не павінен ён быць з нованаве́рнутых, каб не заганары́ўся і не трапіўу асуджэнне дыявальскае.
7 Нале́жыць яму таксама мець добрае све́дчанне ад знешніх, каб ён не апынуўсяў га́ньбе і не трапіў у пастку дыявала.
8 Дыяканы таксама павінны быць пава́жнымі, не двуду́шнымі, непрагнымі да віна, не сква́пнымі,
9 каб тайну веры захоўвалі ў чыстым сумленні.
10 Але і іх трэба спачатку выпрабоўваць, потым няхай слу́жаць, калі беззаганныя.
11 Гэтаксама і жонкі іх павінны быць пава́жнымі, не паклёпніцамі, цвярозымі, вернымі ва ўсім.
12 Дыякан павінен быць адной жонкі мужам, добра кіраваць дзецьмі і сваім домам;
13 бо тыя, хто добра служыў, дасяга́юць высокага становішча і вялікай адвагі ў веры ў Хрысце Іісусе.
14 Я гэта пішу табе, спадзеючы́ся прыйсці да цябе неўзабаве;
15 калі ж я затрымаюся, трэба, каб ты ведаў, як паводзіць сябе ў доме Божым, які ёсць Царква Бога жывога, стоўп і ўмацаванне ісціны.
16 І прызна́на ўсімі — вялікая ёсць набожнасці тайна: Бог явіў Сябе ў плоці, апраўдаў Сябе ў Духу, паказаў Сябе Ангелам, прапаве́даны быў у народах, вераю прыня́ты ў свеце, узнёсся ў славе.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.