Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

1 Тимофею 3 глава

1 Добра сказана: калі хто біскупства жадае, добрага дзела жадае.
2 Біскуп-жа мае быць беззаганным, жанатым толькі раз, паўстрымлівым, растропным, добрых паводзін і выгляду, чэсным, гасьцінным, навучальна-здольным,
3 няісклонным да п’янства, задзірства і сваркі, але ціхім і згодалюбным, не карысталюбным і срэбралюбцам,
4 а ў доме сваім — гаспадарным, трымаючым яго, зь дзяцьмі, у паслухмянасьці й абычайнасьці,
5 бо хто няўмелы гаспадар ва ўласным доме, якім-жа гаспадаром ён будзе ў Божай Эклезіі?
6 Не павінен быць з нованаверненых, каб ня стаў ганарыстым ды не падпаў пад абсуд з д’яблам
7 Патрэбна яму такжа бездакорная рэпутацыя і ад неналежачых да Эклезіі, каб унікнуць панарды й шатанскіх цянётаў.
8 Дыяканы таксама павінны быць чэснымі, не крывадушнымі (не двуязычнымі), не прагавітымі на віно й нажыву,
9 ахоўваючые веру ў чыстым сумленьні.
10 І гэткіх трэ перш выпрабоўваць, потым, калі беззаганные, няхай служаць.
11 Таксама і жонкі іхнія павінны трымацца годна, без абмоўніцтва, паўстрымна, верна ўва ўсім.
12 Дыяканы павінны быць раз толькі жанатымі, добрымі гаспадарамі дому, узгадаваўцамі дзяцей.
13 Тые бо, што добра выконваюць свае заданьні, выслужваюць сабе пачэсную ступень і вялікую пэўнасьць у веры ў Езуса Хрыстуса.
14 Пішу табе гэта, спадзяючыся зараз к табе прыйсьці,
15 каб ты, калі спазьніўся, ведаў як трэ паступаць у доме Божым, які зьяўляецца Эклезіяй (Касьцёлам) Бога Жывога, калёнай і фундамантам праўды.
16 І, бяссумніўна, — вялікая гэта ёсьць тайніца пабожнасьці: Бог зьявіўся ў целе, апраўдаў сябе ў Духу, паказаў сябе Анёлам, абвешчаны ў народах, прыняты вераю ў сьвеце, узьнесены ў хвале.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.