Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

1 Тимофею 3 глава

1 Слова гэтае вернае: «калі хто імкнецца да япіскапства, добрай справы жадае».
2 Але япіскап павінен быць бяззаганным, мужам адной жонкі, разважлівым, цнатлівым, паважа́ным, гасьцінным, здатным вучыць,
3 ня п’яніцай, ня забіякай, ня карысьліўцам, але ціхі, ня сварлівым, ня срэбралюбцам,
4 каб добра кіраваў сваім домам, каб дзяцей трымаў у паслухмянасьці і ва ўсякай пашане.
5 Бо калі хто ня ўмее кіраваць сваім домам, як ён будзе рупіцца пра царкву Бога?
6 Ня (павінен быць) з нованаверненых, каб ня заганарыўся (і) ня падпаў пад асуджэньне (прыпадобнае да асуджэньня) д’ябла.
7 Трэба яму мець добрае сьвядоцтва і ад вонкавых, каб ня ўпасьці яму ў нараканьне і пастку д’ябла.
8 Дыяканы таксама павінны быць паважанымі, ня двуязычнымі, ня прагавітымі на віно, ня карысьліўцамі,
9 што маюць таямніцу веры ў чыстым сумленьні.
10 Але гэткія сьпярша павінны быць выпрабаванымі, а потым, калі яны акажуцца бяздакорнымі, хай служаць.
11 Жанчыны таксама павінны быць бяздакорнымі, ня паклёпніцамі, разважнымі, вернымі ўва ўсім.
12 Дыякан павінен быць мужам адной жонкі, які добра кіруе і дзецьмі і сваім домам.
13 Таму што той, хто добра паслужыў, набывае сабе вышэйшую ступень і вялікую адвагу ў веры ў Хрысьце Ісусе.
14 Гэта пішу табе, спадзяючыся хутка прыйсьці да цябе;
15 а калі я запазьнюся, каб ты ведаў, як трэба паводзіць сябе ў доме Бога, які ёсьць царква Бога Жывога — стоўп і апора праўды.
16 І нясумненна, у богашанаваньня ёсьць вялікая тайна: Бог зьявіўся ў целе, апраўданы ў Духу, паказаны Ангелам, абвешчаны паганам, прыняты верай у гэтым сьвеце, узьнесены ў славе.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.