Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

От Луки 17 глава

Спакуса1 Езус сказаў сваім вучням: «Немагчыма, каб не прыйшлі спакусы, але гора таму, праз каго прыходзяць!
2 Лепш было б яму, калі б павесілі на шыю яму млынавы камень і кінулі ў мора, чым каб спакусіў ён аднаго з гэтых малых.
3 Зважайце на сябе! Братэрскі напамін Калі ж брат твой зграшыць, дакары яго, а калі пакаецца, прабач яму.
4 І калі сем разоў на дзень зграшыць супраць цябе і сем разоў звернецца да цябе, кажучы: “Каюся”, — прабач яму».
Моц веры5 Апосталы сказалі Пану: «Дадай нам веры!»
6 А Пан сказаў: «Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы маглі б сказаць гэтай смакоўніцы: “Вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора”, і яна б паслухалася вас.
Прыпавесць пра пакорнага слугу7 Хто з вас, маючы слугу, які арэ або пасвіць, скажа яму, калі ён вернецца з поля: “Як прыйдзеш, адразу сядай за стол?”
8 Наадварот, ці не скажа яму: “Прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, прыслужвай мне, пакуль буду есці і піць, а пасля будзеш есці і піць ты?”
9 Ці будзе ён дзякаваць слугу гэтаму за тое, што ён выканаў загаданае?
10 Таксама вы, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажыце: “Мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць”.
Дзесяць пракажоных11 Калі Езус ішоў у Ерузалем, праходзіў праз Самарыю і Галілею.
12 І калі Ён уваходзіў у адну вёску, сустрэлі Яго дзесяць пракажоных, якія, стаўшы здалёк,
13 моцным голасам казалі: «Езу, Настаўнік, змілуйся над намі!»
14 Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: «Ідзіце, пакажыцеся святарам». А калі адышлі, яны ачысціліся.
15 Адзін з іх, убачыўшы, што быў вылечаны, вярнуўся і моцным голасам праслаўляў Бога,
16 і, упаўшы ніцма да ног Ягоных, дзякаваў Яму. А быў гэта самаранін.
17 Тады Езус сказаў: «Ці не дзесяць было ачышчаных? Дзе ж дзевяць?
18 Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся праславіць Пана, акрамя гэтага чужынца?»
19 І сказаў яму: «Устань, ідзі; вера твая ўратавала цябе».
Прыйсце Божага Валадарства20 Спыталіся ў Яго фарысеі: «Калі прыйдзе Валадарства Божае?» Ён адказаў ім: «Не прыйдзе Валадарства Божае заўважальна,
21 і не скажуць: “Вось тут”, або: “Там”. Бо Валадарства Божае ёсць унутры вас».
Дзень Сына Чалавечага22 Сказаў таксама вучням: «Прыйдуць дні, калі захочаце ўбачыць хоць адзін з дзён Сына Чалавечага, і не ўбачыце.
23 І скажуць вам: “Вось, там”, або: “Вось, тут”, але вы не ідзіце і не ганіцеся.
24 Бо, як маланка, якая мільганула з аднаго краю неба да другога, так будзе Сын Чалавечы ў свой дзень.
25 Але спачатку трэба Яму шмат выцерпець і быць адкінутым гэтым пакаленнем.
26 Як было ў дні Ноя, так будзе і ў дні Сына Чалавечага.
27 Елі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж аж да таго дня, калі Ной увайшоў у каўчэг. Прыйшоў патоп і знішчыў усіх.
28 Таксама было і ў дні Лота. Елі, пілі, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі.
29 Але ў дзень, калі Лот выйшаў з Садомы, праліліся з неба агонь і сера і знішчылі ўсіх.
30 Так будзе ў дзень, калі з’явіцца Сын Чалавечы.
31 У той дзень, хто будзе на даху, а рэчы ягоныя ў доме, няхай не сыходзіць узяць іх. І хто будзе на полі, таксама няхай не вяртаецца назад.
32 Узгадайце жонку Лота.
33 Хто паспрабуе захаваць жыццё сваё, той загубіць яго, а хто загубіць яго, той ажывіць яго.
34 Кажу вам: у тую ноч будуць двое на адной пасцелі: адзін будзе ўзяты, а другі застанецца.
35 Дзве будуць малоць разам: адна будзе ўзята, а другая пакінута».
36 [отсутсвует]
37 У адказ сказалі Яму: «Дзе, Пане?» А Ён сказаў ім: «Дзе мёртвае цела, там збяруцца і арлы».

От Луки 17 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.