Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Иакова 1 глава

Прывітанне1 Якуб, слуга Бога і Пана Езуса Хрыста, вітае дванаццаць плямёнаў у дыяспары.
Пра выпрабаванні2 Браты мае, калі трапляеце ў разнастайныя выпрабаванні, з вялікай радасцю прымайце іх.
3 Бо ведаеце, што выпрабаванне вашай веры нараджае цярплівасць.
4 А цярплівасць няхай будзе дасканалая, каб вы былі дасканалыя і беззаганныя, ні ў чым не маючы недахопу.
Малітва аб мудрасці5 Калі некаму з вас нестае мудрасці, няхай просіць у Бога, які шчодра дае ўсім і не дакарае, — і будзе дадзена яму.
6 Але няхай просіць з вераю і не сумняваецца, бо той, хто сумняваецца, падобны да марской хвалі, якую ўздымае і кідае вецер.
7 Няхай гэты чалавек не думае, што атрымае нешта ад Пана,
8 як чалавек двудушны, нясталы ва ўсіх сваіх шляхах.
Беднасць і багацце9 Няхай хваліцца прыніжаны брат сваім узвышэннем,
10 а багаты — сваім прыніжэннем, таму што праміне, як цвет травы.
11 Бо ўзышло сонца і спёкай высушыла траву, і цвет яе апаў, і прыгажосць яе знікла — так і багаты завяне на сваіх шляхах.
12 Шчаслівы чалавек, які вытрымлівае выпрабаванне, бо, калі будзе выпрабаваны, атрымае вянец жыцця, які Бог абяцаў тым, хто любіць Яго.
Бог — даўца дабра13 Падчас выпрабавання няхай ніхто не кажа, што Бог выпрабоўвае яго, таму што Бога нельга выпрабаваць злом і сам Ён не выпрабоўвае нікога.
14 Але кожны выпрабоўваецца ўласнай пажадлівасцю, якая прыцягвае і зводзіць.
15 Зачаўшы, яна нараджае грэх, а калі грэх саспее, ён нараджае смерць.
16 Таму не дазваляйце сябе звесці, мае ўмілаваныя браты.
17 Усялякае дараванне добрае і ўсялякі дасканалы дар паходзіць звыш ад Айца святла, у якога няма зменлівасці або ценю змены.
18 Пастанавіўшы, нарадзіў нас Айцец словам праўды, каб мы былі пэўным пачаткам Ягоных стварэнняў.
Слова і чын19 Ведайце, мае ўмілаваныя браты: няхай кожны чалавек слухае з ахвотай, але не будзе ахвочы да размоў, не будзе ахвочы да гневу.
20 Бо чалавечы гнеў не здзяйсняе Божай справядлівасці.
21 Таму адкіньце ўсялякую нячыстасць і празмерную злосць і прыміце з пакораю пасеянае ў вас слова, якое можа збавіць вашыя душы.
22 Будзьце ж выканаўцамі слова, а не толькі слухачамі, якія падманваюць саміх сябе.
23 Бо той, хто слухае слова, а не выконвае яго, падобны да чалавека, які разглядае свой натуральны твар у люстэрку:
24 прыгледзеўся да сябе, адышоў і адразу забыўся, якім быў.
25 Аднак той, хто пранікае ў дасканалы закон свабоды і трывае ў ім не як забыўлівы слухач, але як чынны выканаўца, той будзе шчаслівы ў тым, што робіць.
26 Калі хто лічыць сябе пабожным, не ўтаймоўваючы свайго языка, але зводзячы сваё сэрца, то марная ягоная пабожнасць.
27 Чыстая і беззаганная пабожнасць перад Богам і Айцом — гэта наведванне сіротаў і ўдоваў у іхняй нядолі і захаванне сябе незаплямленым светам.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.