Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

Иакова 1 глава

1 Якуб слуга Бога і Ўсеспадара нашага Езуса Хрыстуса дванаццаці пакаленням, што знайходзяцца ў расцярушэнні, прывет.
2 Лічэце сабе за вялікую радасьць, браты мае, калі рожныя спакусы* вас агорнуць,
3 ведаючы, што дазнанне веры вашай творыць вытрываласьць;
4 а вытрываласьць гэта дзеля дасканалячае, каб вы былі поўнадасканальнымі без ніякіх недахопаў.
5 І калі хто з вас патрабуе мудрасьці* няхай просіць у Бога, шчодра даючага без дакораў, і дасцца яму.
6 Але хай просіць зь вераю бязь ценю сумніву; хто бо сумняваецца, падобны марской хвалі, ветрам падыманай ды ганянай.
7 Гэткі чалавек хай не спадзяецца атрымаць што ад Бога.
8 Двудушны муж хісткі ёсьць на ўсіх шляхох сваіх.
9 Хай ганарыцца брат пакорны* высокасьцю сваёю;
10 а багаты — сваёю нізкасьцю, праміне бо як той квет на траве:
11 узыйдзе сонца, настане сьпека, высушыць траву і квет ападае, краса выгляду ягонага нікне; так вяне і багаты на сваіх шляхох.
12 Шчасьлівы муж, які вытрымоўвае спакусу, бо-ж калі быў выпрабаваны, атрымае вянец жыцьця, які абяцаў Бог Любячым Яго.
13 Ніхто ў спакусе* хай не кажа: Бог мяне спакушае; Бог бо не спакушаецца злом і Сам нікога ня кусіць.
14 Але кажны спакушаецца поцягам і прывабай свае похаці.
15 Похаць-жа, зачаўшы, родзіць грэх; а грэх дакананы родзіць сьмерць.
16 Дык не манеце сабе, браты найдаражэйшыя:
17 ўсякае найлепшае дарэнне і ўсякі дасканальны дар* згары ёсьць, зыйходзіць ад Айца сьвятла, ў якога няма зьменнасьці ані ценю перамены;
18 з уласнае бо волі радзіў нас словам праўды, каб мы былі нейкім начаткам яго стварэння*.
19 Вы гэта ведаеце, браты мае мілыя. Хай, восьжа, кажны чалавек хуткі будзе да слухання, а спавольны да гутаркі й спавольны да гневу*.
20 Гнеў бо да справядлівасці Божай ня спрычыняецца.
21 Таму, адкінуўшы ўсялякую нечысьць ды лішнюю злосьць, з лагоднасьцю прыймайце ўсеванае слова, могучае збавіць вашыя душы.
22 Будзьце выканальнікамі слова, а не слухачамі толькі, ашукваючымі сябе.
23 Бо калі хто слухае слова ды ня выконвае, той падобны да чалавека, што прызіраецца ў люстры прыроднаму абліччу:
24 ён азірнуў сябе і адыйшоў ды зараз забыўся, якім быў.
25 А хтоб пранік дасканалы закон вольнасьці* ды вытрываў быў ім, ня слухачом забудчывым стаўшыся, але выканальнікам дзела, той шчасьлівы будзе ў чыне сваім.
26 Каліж хто думае, што ён пабожны, ня сутрымоўваючы языка свайго, але абласучваючы сэрца сваё, таго пабожнасьць пустая*.
27 Чыстай і беззаганнай перад Богам і Айцом ёсьць тая пабожнасьць: каб вясьці догляд сірат і ўдоваў, а сябе ўсьцярэгчы неапаганеным ад гэтага сьвету.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.