Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Римлянам 2 глава

Юдэі і Божы гнеў1 Няма прабачэння табе, кожны чалавеча, які асуджаеш. Бо ў чым асуджаеш іншага, у тым сябе асуджаеш, таму што, асуджаючы, робіш тое самае.
2 А мы ведаем, што суд Божы справядлівы над тымі, хто так робіць.
3 Няўжо ты думаеш, чалавеча, які асуджаеш тых, хто так робіць, хоць і сам робіш тое самае, уцячы ад Божага суда?
4 А можа пагарджаеш багаццем Божай дабрыні, лагоднасці і доўгацярплівасці, не разумеючы, што дабрыня Божая вядзе цябе да пакаяння?
5 За тваю жорсткасць і няздольнае да пакаяння сэрца ты сам сабе збіраеш гнеў на дзень гневу і аб’яўлення справядлівага суда Бога,
6 які аддасць кожнаму паводле ягоных учынкаў:
7 тым, хто з цярплівасцю ў добрай справе шукае славы, пашаны і нятленнасці, — вечнае жыццё,
8 а тым, хто працівіцца і не слухаецца праўды, але слухаецца несправядлівасці, — гнеў і абурэнне.
9 Нядоля і ўціск спаткае кожнага чалавека, які чыніць зло: спачатку юдэя, а пасля і грэка.
10 А хвала, пашана і спакой — кожнага, хто чыніць дабро: спачатку юдэя, а пасля і грэка.
11 Таму што Бог не зважае на асобу!
Нягледзячы на Закон12 Тыя, што, не маючы Закону, зграшылі, без Закону і загінуць, а тыя, што ў Законе зграшылі, праз Закон будуць асуджаны.
13 Бо не тыя, што слухаюць Закон, справядлівыя перад Богам, але тыя, што выконваюць, будуць апраўданыя.
14 Калі язычнікі, не маючы Закону, па прыродзе робяць законнае, то, не маючы Закону, яны самі сабе закон.
15 Яны паказваюць, што Закон упісаны ў іх сэрцы, аб чым сведчыць іхняе сумленне ды думкі, якія то абвінавачваюць, то апраўдваюць адна адну
16 ў дзень, калі Бог будзе судзіць тайныя ўчынкі людзей паводле майго дабравесця праз Езуса Хрыста.
17 Калі ты завешся юдэем і супакойваеш сябе Законам, хвалішся Богам
18 і ведаеш Яго волю, умееш распазнаваць найважнейшае, навучаны дзякуючы Закону,
19 калі перакананы, што ты правадыр сляпых, святло для тых, хто ў цемры,
20 выхавацель неразумных, настаўнік малых, які мае ў Законе прыклад пазнання і праўды,
21 то ці ж, навучаючы другога, не вучыш самога сябе? Навучаючы не красці, крадзеш?
22 Кажучы, не чужалож, чужаложыш? Маючы агіду да ідалаў, чыніш святатацтва?
23 Хвалішся Законам, а, парушаючы Закон, зневажаеш Бога?
24 Як напісана: «Праз вас імя Божае зневажаецца сярод язычнікаў».
Нягледзячы на абразанне25 Абразанне карысна, калі выконваеш Закон. Калі ты парушаеш Закон, то тваё абразанне сталася неабразаннем.
26 Таму, калі неабрэзаны выконвае наказы Закону, то ці не залічыцца яму яго неабразанне за абразанне?
27 І неабрэзаны, выконваючы Закон, ці не асудзіць цябе, бо ты нягледзячы на літару Закону і абразанне парушаеш Закон?
28 Таму што не той юдэй, хто такі знешне, і не тое абразанне, якое знешне на целе,
29 але хто ўнутры юдэй і абразанне мае ў сэрцы паводле духа, а не паводле літары. Такі мае пахвалу не ад людзей, але ад Бога.

Римлянам 2 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.