Читай и изучай

Библия » Пераклад Антонія Бокуна

Римлянам 2 глава

1 Дзеля гэтага няма апраўданьня табе, кожны чалавек, які судзіш; бо ў чым ты судзіш іншага, асуджаеш сябе, бо робіш тое самае, судзячы.
2 А мы ведаем, што суд Божы ёсьць паводле праўды адносна тых, што гэткае ўчыняюць.
3 Няўжо ж ты думаеш, чалавек, які судзіш тых, што гэткае ўчыняюць, і сам робіш тое самае, што ўцячэш ад суду Божага?
4 Або багацьцем ласкавасьці Ягонай, і цярплівасьці, і доўгацярплівасьці пагарджаеш, ня ведаючы, што добрасьць Божая вядзе цябе да навяртаньня?
5 Але праз упартасьць тваю і ненавернутае сэрца ты зьбіраеш сабе гнеў на дзень гневу і адкрыцьця праведнага суду Божага,
6 Які аддасьць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных:
7 тым, якія цярплівасьцю ў добрай справе шукаюць славы, пашаны і незьнішчальнасьці, — жыцьцё вечнае,
8 а тым, што спрачаюцца і не скараюцца праўдзе, але скараюцца няправеднасьці, — ярасьць і гнеў.
9 Прыгнёт і ўціск кожнай душы чалавека, які робіць ліхое, перш Юдэя, і Грэка!
10 Слава, і пашана, і супакой усякаму, хто робіць добрае, перш Юдэю, і Грэку!
11 Бо няма ў Бога ўзіраньня на аблічча.
12 Бо тыя, якія без Закону зграшылі, без Закону і загінуць, а тыя, якія ў Законе зграшылі, праз Закон будуць асуджаныя.
13 Бо не слухачы Закону праведныя перад Богам, але выканаўцы Закону будуць апраўданыя.
14 Бо калі пагане, якія ня маюць Закону, паводле прыроды робяць паводле Закону, яны, ня маючы Закону, самі сабе Закон.
15 Яны зьяўляюць справы Закону, якія напісаныя ў сэрцах іхніх, пра што сьведчыць сумленьне іхняе і думкі іхнія, якія то абвінавачваюць, то апраўдваюць адна адну,
16 у дзень, калі Бог будзе судзіць тайныя [ўчынкі] людзей, паводле Эвангельля майго, праз Ісуса Хрыста.
17 Вось, ты завешся Юдэем, і супакойваеш сябе Законам, і хвалішся Богам,
18 і ведаеш волю [Ягоную], і выпрабоўваеш, што лепшае, будучы навучаным у Законе.
19 І ты перакананы пра сябе, што ты — павадыр сьляпых, сьвятло тых, што ў цемры,
20 выхавацель неразумных, настаўнік немаўлят, які мае ў Законе выгляд веданьня і праўды.
21 Дык ты, вучачы другога, ня вучыш сябе самога.
22 Абвяшчаючы ня красьці, крадзеш; кажучы не чужаложыць, чужаложыш, брыдзячыся ідаламі, чыніш сьвятакрадзтва.
23 Ты, які хвалішся Законам, праз парушэньне Закону Бога зьневажаеш.
24 Бо праз вас на імя Божае блюзьніцца ў паганаў, як напісана.
25 Бо абразаньне карыснае, калі выконваеш Закон; а калі ты парушальнік Закону, абразаньне тваё сталася неабразаньнем.
26 Дык калі неабрэзаны захоўвае пастановы Закону, ці не залічыцца яму ягонае неабразаньне за абразаньне?
27 І неабрэзаны паводле прыроды, які спаўняе Закон, будзе судзіць цябе, парушальніка Закону, які з літарай і абразаньнем.
28 Бо ня той Юдэй, хто гэтакі яўна, і ня тое абразаньне, якое яўнае на целе,
29 але хто ва ўтоенасьці Юдэй, і [ў якога] абразаньне сэрца Духам, а ня літарай, такому пахвала не ад людзей, але ад Бога.

Римлянам 2 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.