Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Римлянам 2 глава

1 Дык невыбачальны ты, о чалавеча, каторы судзіш; бо тым жа судам, якім судзіш іншага, засуджаеш самога сябе, бо, судзячы, чыніш тое самае.
2 А мы ведаем, што суд Божы ё подле праўды на чынячых такія рэчы.
3 Ці ўважаеш ты, о чалавеча, каторы судзіш чынячых такія ўчынкі і робіш іх, што ўцячэш ад суду Божага?
4 Ці ўлегцы маеш багацьце дабрыні Ягонае а выбачнасьць а цярплівосьць, ня ведаючы, што дабрыня Божая вядзець цябе да каяты?
5 Але подле калянасьці свае а някаятнага сэрца зьбіраеш сам сабе гнеў на дзень гневу а аб’яўленьня справядлівага суду Божага,
6 Каторы адплаце кажнаму подле ўчынкаў ягоных:
7 Тым, што вытрываласьцяй у добрых учынках шукаюць славы а сьці а нязьнішчальнасьці — жыцьцё вечнае;
8 А звадлівым а непаслухменым праўдзе, але паслухменым несправядлівасьці, гнеў а абурэньне.
9 Атуга а гарота кажнай душы чалавека, што робе ліха, перш Жыду й Грэку;
10 Але слава а чэсьць а супакой кажнаму, што робе дабро, перш Жыду й Грэку!
11 Бо нямаш у Бога прыяньня асобам.
12 Бо хто ізграшыў вонках Закону, вонках Закону й загіне; а хто ізграшыў пад Законам, будзе суджаны подле Закону, —
13 Бо ня тыя, што слухаюць Закон, справядлівыя перад Богам, але дзяржачыя Закон будуць аправены;
14 Бо, калі пагане, Закону ня маючыя, дзеюць подле прыроды законнае, яны, ня маючы Закону, самы сабе закон;
15 Каторыя паказуюць, што справа закону напісана ў іх у сэрцах, праз што сьветча сумленьне іхнае а думкі іхныя, то вінуючыя, то праўдзячыя адна адну, —
16 У дзень, калі, подле дабравесьці мае, Бог будзе судзіць таемныя рэчы людзкія перазь Ісуса Хрыста.
17 Вось, ты завешся Жыдам, і здаешся на Закон, і хвалішся Богам,
18 І знаеш волю, і, адрозьнюючы, скумаеш, што найлепшае, навучаны із Закону,
19 І пэўны, што ты павадыр нявісных і сьвятло тым, што ў цямноте,
20 Наўчыцель неразумных, вучыцель бязьлетак, маючы зразу веды а праўды ў Законе.
21 Як жа ты, вучачы іншых, ня вучыш сябе самога? Агалашаючы ня красьці, крадзеш?
22 Кажучы ня чужаложыць, чужаложыш? брыдзячыся балванамі, грабіш сьвятыні?
23 Ты, каторы хвалішся Законам, выступам із Закону зьневажаеш Бога?
24 Бо, «з прычыны вас на імя Божае блявузґаюць у народаў», як напісана.
25 Абразаньне карыснае, калі поўніш Закон; а калі ты выступнік із Закону, абразаньне твае стала неабразаньням.
26 Значыцца, калі неабрэзаны дзяржыць пастановы Закону, дык ці ня будзе неабразаньне ягонае залічана за абразаньне?
27 І неабрэзаны подле прыроды, дзяржачы закон, ці не засудзе цябе, узрушыцеля Закону, што маеш літару а абразаньне?
28 Бо ня тый Жыд, што звонку, ані тое абразаньне, што навоннае, на целе;
29 Але тый Жыд, хто патай, і абразаньне сэрца, у духу, ня літараю, катораму пахвала не ад людзёў, але ад Бога.

Римлянам 2 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.