Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Евреям 5 глава

1 Кожны першасвятар, якога выбіраюць з людзей, прызначаны для людзей у справах Божых, каб прыносіць дары і ахвяры за грахі.
2 Ён можа спачуваць тым, хто не ведае і блукае, бо і сам мае ў сабе слабасць.
3 Таму ён павінен як за народ, так і за сябе прыносіць ахвяры за грахі.
4 Ніхто сам не бярэ сабе гэтага гонару, апроч пакліканага Богам, як і Аарон.
5 Так і Хрыстус не сам сябе праславіў, стаўшы першасвятаром, але той, хто сказаў Яму: «Ты Сын Мой, Я Цябе сёння нарадзіў»;
6 як і ў іншым месцы кажа: «Ты святар навекі на ўзор Мэльхізэдэка».
7 Хрыстус у дні свайго цела з моцным голасам і са слязьмі ўзнёс малітвы і просьбы да таго, хто мог уратаваць Яго ад смерці, і быў выслуханы за сваю пакорлівасць.
8 Хоць быў Сынам, навучыўся паслухмянасці праз тое, што выцерпеў.
9 І, будучы дасканалым, стаў для ўсіх, хто Яму паслухмяны, прычынаю вечнага збаўлення;
10 і Богам быў абвешчаны першасвятаром на ўзор Мэльхізэдэка.
Перасцярога перад адступніцтвам11 Пра гэта можам шмат сказаць, але цяжка вам гэта растлумачыць, бо сталі вы няздольнымі слухаць.
12 Хоць вы павінны быць ужо настаўнікамі з увагі на час, аднак вы зноў патрабуеце, каб хтосьці вучыў вас асновам Божага вучэння, і вы зноў сталі тымі, каму патрэбна малако, а не цвёрдая ежа.
13 Кожны, хто корміцца малаком, не мае досведу ў вучэнні справядлівасці, бо ён — немаўля.
14 Цвёрдая ежа — для сталых, бо яны здабылі ўменне адрозніваць дабро і зло.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.