Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Евреям 5 глава
1 Бо кажнага найвышшага сьвятара, зь людзёў бранага, прызначаюць да людзёў у справах, што належаць да Бога, каб абракаў дары а аброкі за грахі,
2 Каторы бы мог быць спагадлівым узглядам нясьведамых а блудзячых, бо сам таксама быў абняты няўздоленьнямі,
3 І затым меў як за люд, так і за сябе абракаць за грахі.
4 І ніхто сам сабе гэтае сьці не бярэць, але пагуканы Богам, як і Аарон.
5 Гэтак і Хрыстос ня Сам Сабе прысабечыў славу, стаць найвышшым сьвятаром, але Тый, хто сказаў Яму: «Ты Сын Мой, Я сядні нарадзіў Цябе»;
6 Як і ў іншым месцу кажа: «Ты сьвятар на векі подле парадку Мельхісэдэкавага».
7 Ён за дзён цела Свайго зь вялікім галашэньням а ізь сьлязьмі аброк просьбы а маленьні могучаму спасьці Яго ад сьмерці, і пачуты за набожнасьць;
8 Хоць Ён Сын, адылі цярпеньням наўчыўся паслухменства;
9 І, будучы дасканальным, стаў усім, паслухменым Яму, прычынаю спасеньня вечнага,
10 Быўшы менаваны ад Бога Найвышшым Сьвятаром подле парадку Мельхісэдэкавага.
11 Праз Гэтага мы мелі б шмат казаць, але цяжка зьясьняць у мове, бо вы сталі тупыя слухаць.
12 Бо калі, подле часу, вы мелі б быць вучыцелямі, вы ізноў патрабуеце быць вучаныя першых пачаткаў слова Божага, і сталі патрабуючымі малака, а не цьвярдое ежы.
13 Бо кажны, жывены малаком, ненавытырыўшыся ў слове справядлівасьці, бо ён дзецянётка;
14 Цьвярдая ж ежа належа вырослым людзём, у каторых, дзякуючы прызвычцы, чуцьці разьвіліся да пазнаньня і добрага і благога.
Евреям 5 глава в переводах