Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

2 Коринфянам 3 глава

1 (Дык) няўжо нам ізноў (трэба) пачынаць знаёміцца (з вамі)? Няўжо мы маем патрэбу, як нікаторыя, у рэкамендавальных лістах да вас альбо ў рэкамендавальных лістах ад вас?
2 Вы — наш ліст, (які) напісаны ў сэрцах нашых, (і) які пазнаецца і чытаецца ўсімі людзьмі;
3 які выяўляе, што вы ёсьць ліст Хрыста, праз нашае служэньне, напíсаны ня чарнілам, але Духам Бога Жывога ня на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрца (нашага).
4 І гэткую ўпэўненасьць (мы) маем цераз Хрыста перад Богам,
5 ня таму, што мы здольныя думаць нешта ад сябе, як із сябе, але здольнасьць нашая ад Бога,
6 Які і зрабіў нас здольнымі (быць) служкамі Новага Запавету, ня літары, але Духа; таму што літара забівае, а Дух творыць жыцьцё.
7 Калі ж служэньне сьмерці, у літарах пазначанае на камнях, было ў такой славе, што сыны Ізраэля ня маглі глядзець на аблічча Масея з-за славы аблічча ягонага, (славы) якая мінае,
8 дык ці ня (тым) больш будзе ў славе служэньне Духа?
9 Калі ж служэньне асуджэньня — слава, дык яшчэ больш багатае славаю служэньне праведнасьці.
10 Бо і тое праслаўленае ня было (настолькі) слаўным у параўнаньні з пераўзыходзячай славай.
11 Бо калі тое, што прамінае, мае славу, дык тым больш тое, што застаецца ў славе.
12 Дык маючы гэткую надзею мы паступаем зь вялікай сьме́ласьцю,
13 а ня гэтак, як Масей, (які) клаў пакрывала на аблічча сваё, каб сыны Ізраэлявыя ня ўглядаліся ў канец таго, што мінае.
14 Але ачарсьцьвелымі былі розумы іхныя; бо да сёньняшняга дня тое самае пакрывала пры чытаньні Старога Запавету застаецца нязьнятым, якое Хрыстом здымаецца.
15 Але нават да сягоньняшняга дня, калі яны чытаюць Масея, пакрывала ляжыць на іхным сэрцы;
16 але, калі (чалавек) навернецца да Госпада, пакрывала гэта здымаецца.
17 Госпад ёсьць Дух; а дзе Дух Госпада, там свабода.
18 А мы ўсе як у люстэрку разглядаючы славу Госпада з адкрытым абліччам, становімся пераабражаемымі ў той самы (Ягоны) Абраз Духам Госпада ад славы ў славу.

2 Коринфянам 3 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.