Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
2 Коринфянам 3 глава
Вы — ліст Хрыстовы1 Няўжо ізноў пачынаць нам знаёміцца? Няўжо нам, як некаторым, патрэбны даверчыя лісты да вас ці ад вас?
2 Вы — наш ліст, напісаны ў нашых сэрцах, які ведаюць і чытаюць усе людзі.
3 Вы паказваеце, што вы — ліст Хрыстовы дзякуючы нашаму служэнню. Ліст, напісаны не чарніламі, але Духам жывога Бога, не на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрцаў.
Слугі не літары, але Духа4 Такі давер мы маем праз Хрыста да Бога.
5 Не таму, што мы здольныя думаць нешта ад сябе,
6 але здольнасць нашая ад Бога, які ўчыніў нас здольнымі быць слугамі новага запавету: не літары, але Духу, бо літара забівае, а Дух ажыўляе.
7 Калі ж служэнне смерці, выразанае літарамі на камянях, мела такую хвалу, што сыны Ізраэля не маглі глядзець на Майсея з прычыны часовай славы ягонага аблічча,
8 то наколькі ж большае ў славе будзе служэнне Духа?
9 Калі служэнне асуджэнню — гэта слава, то тым больш пераўзыходзіць славаю служэнне справядлівасці.
10 Бо ў гэтым выпадку праслаўленае не мае славы ў параўнанні з цяперашняй нязмернай славай.
11 Калі часовае слаўнае, то нашмат больш слаўнае тое, што трывае.
12 Маючы такую надзею, паступаем з вялікай адвагаю.
13 Але не так, як Майсей, які закрываў свой твар, каб сыны ізраэлевы не глядзелі на заканчэнне таго, што мінае.
14 Аднак зацьміўся іхні розум, бо аж да сённяшняга дня тая заслона застаецца нязнятай пры чытанні Старога Запавету, а мінае яна ў Хрысце.
15 Ажно да сённяшняга дня, калі чытаюць Майсея, заслона ляжыць на іх сэрцы.
16 Калі ж нехта звяртаецца да Пана, заслона здымаецца.
17 Пан ёсць Духам, а дзе Дух Пана, там свабода.
18 Мы ж усе з адкрытым абліччам углядаемся, нібы ў люстра, у славу Пана і перамяняемся ў той самы вобраз ад славы ў славу, як праз Дух Пана.
2 Коринфянам 3 глава в переводах