Библия » Пераклад праваслаўнай царквы
2 Коринфянам 3 глава
1 Хіба мы зноў пачынаем прадстаўляць сябе́ Няўжо патрэбны нам, як некаторым, рэкамендацыйныя пасланні да вас ці ад вас?
2 Вы — наша пасланне, якое напісана ў сэрцах нашых, якое пазнаю́ць і чытаюць усе людзі;
3 вы паказваеце сабою, што вы — пасланне Хрыстова, якое з’явілася плёнам служэння нашага і напісана не чарнілам, а Духам Бога Жывога, не на скрыжалях каменных, а на плоцевых скрыжалях сэрца.
4 Такую ўпэўненасць мы маем перад Богам праз Хрыста,
5 не таму, што мы здольны самі па сабе падумаць нешта, нібы́та самі ад сябе, але здольнасць наша ад Бога,
6 Які і зрабіў нас здольнымі быць служыцелямі Новага Запавету, не літары, а духу, бо літара забівае, а дух ажыўляе.
7 Калі ж служэнне смерці, літарамі высечанае на камянях, было такім слаўным, што сыны Ізраілевы не маглі глядзець на твар Маісея з-за славы твару яго мінучай,
8 то наколькі больш слаўным будзе служэнне духу?
9 Бо калі служэнне асуджэння слаўнае, то намнога больш напоўнена славаю служэнне апраўдання.
10 І вось, праслаўленае не з’яўляецца слаўным па гэтай прычыне, з-за славы, якая перавышае.
11 Бо калі мінучае ма́е славу, то тым большую славу ма́е тое, што застае́цца.
12 Маючы такую надзею, мы дзейнічаем з вялікай адвагай,
13 а не так, як Маісей, які накладаў покрыва на твар свой, каб сыны Ізраілевы не глядзелі на заканчэнне мінучага.
14 Але розум ў іх закамянеў: бо тое самае покрыва дагэтуль застаецца нязнятым пры чытанні Старога Запавету, паколькі яно здымаецца Хрыстом.
15 Дагэтуль, калі яны чытаюць Маісея, покрыва ляжыць на сэрцы іх;
16 але калі хто звяртаецца да Госпада, то покрыва здымаецца.
17 Гасподзь — гэта Дух, а дзе Дух Гасподні, там свабода.
18 Мы ж усе, з адкрытым тварам сузіраючы, як у люстэрку, славу Гасподнюю, перамяняемся ў той самы вобраз ад славы ў славу, паводле Гасподняга Духа.
2 Коринфянам 3 глава в переводах