Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

Евреям 5 глава

1 Кажны бо архісьвятар спасярод людзей выбіраны для людзей пастанаўляецца у справах Божых, каб ахвяроўваў за грахі дары й сьвятаахвяры,
2 каб мог быць выразумелым для нясьведушчых, блудзячых, бо і сам немачы мае,
3 і дзеля таго павінен, як за народ, так і за сябе самога выконваць за грахі ахвяры.
4 І ніхто сам сабою ня прыймае гэтае годнасьці, а тоькі той, хто пакліканы Богам, як Аарон.
5 Гэтак і Хрыстус не сам сябе вывышыў, каб стацца ўсесьвятарам, але той, хто сказаў яму: «Ты Сын мой, я сяння спарадзіў цябе» (Пс. 2:7);
6 як і на іншым месцы кажа: «Ты ёсьць сьвятар навекі паводле уставу Мэльхісэдэха» (Пс. 109:4).
7 Ён тож падчас жыцьця свайго цялеснага засылаў із сьлязьлівымі ўжываннямі просьбы і благанні к таму, хто меў моц выбавіць яго ад сьмерці: і быў выслуханы за сваю багавейлівасьць.
8 Хоць быў Сынам, навучыўся аднак паслухмянасьці праз тое, што выцерпяў.
9 І да канца вытрываўшы, стаўся для ўсіх, яму паслушных, прычынаю вечнага збаўлення;
10 Усесьвятарам абрадку Мэльхісэдэха праз Бога названым.
11 Шмат аб гэтым належаласяб гаварыць, але ня лёгка расталкаваць вам, няздольным да слухання.
12 Тады, як вы павінныб даўно ўжо быць вучыцялямі, дык яшчэ патрабуеце, каб вас хто вучыў зноў першападставаў слова Божага, і дайшлі да таго, што патрабуеце шчэ малака, а ня густое стравы.
13 Бо хто яшчэ ссе малако, дзеж яму слухаць аб справядлівасьці — ён яшчэ нямоўля.
14 Салідная страва — для дарослых, вырабленых жыцьцёвай прахтыкай, здольных адрожніваць дабро ад зла.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.