Библия » Пераклад П. Татарыновіча
Евреям 7 глава
1 Гэты вось Мэльхісэдэх, валадар Салему, сьвятар Бога Найвышэйшага, выйшаўшы на сустрач Абрагаму, вяртаўшамуся з перамогі над уладцамі, пабагаславіў яго.
2 Абрагам тады выдзеліў яму дзесяціну з усяго. Імя яго абазначае найперш ўладара справядлівасьці, а потым, і ўладцу Салему тй: ўладца супакою-згоды.
3 Без бацькі, без маткі, без радаводу, які ня мае ні пачатку дзён, ні канца жыцьця, упадобнены да Сына Божага, застаецца Сьвятарам навекі.
4 А прыгляньцеся, як дастойны ёсьць той, якому й патрыарх Абрагам даў дзесяціну з таго, што меў найлепшае.
5 Такжа і тые з сыноў Леві, што прыймаюць сьвятарства, маюць права браць дзесяціну з народу, г.зн. ад братоў сваіх, хоць і яны ёсьць патомкі Абрагама.
6 Але гэны (Леві) не належыць да іхняга роду, а ўзяў дзесяціну ад Абрагама і пабагаславіў гэтага, што меў абяцанне.
7 А няма сумніву, што багаслаўленства атрымоўвае меншы ад большага.
8 Ды й тут дзесяціны бяруць людзі сьмяротные, а там-той такі, аб якім сьцьвярджаецца, што жыве.
9 І, такбы сказаць, і Леві, які бярэ дзесяціну, сам даў быў дзеесяціну праз Абрагама,
10 быў бо яшчэ ў бедрах праайца свайго, як Мэльхізэдэх выйшаў яму на спатканне.
11 Калі, восьжа, сьвятарства Леві вяло да дасканальнасьці (народ бо часаў яго атрымаў Закон), то якая патрэба была зьяўляцца сьвятару іншаму, не водле абрадку Аарона, а водле абрадку (наўзору) Мэльхізэдэха?
12 Бо як зьмяняецца сьвятарства, належыцца зьмяняць і закон.
13 Той-жа, аб кім тут мова, быў з іншага пакалення, зь якога ніхто ня служыў аўтару.
14 Ведама бо, што Госпад (Збаўца) наш родам з пакалення Юды, а ў пакаленні тым нічога аб сьвятарох Майжэш не гавора.
15 Яшчэ ясьней гэта відно з таго, калі на падобу Мэльхізэдэха зьяўляецца сьвятар іншы,
16 устаноўлены не водле дыспазыцыі Закону цялеснага, але з моцы жыцьця нязьнішчальнага.
17 Бо-ж сьцьвярджаецца: «Ты ёсьць сьвятар навекі водле наўзору Мэльхізэдэха» (Пс. 109:4).
18 Гэтак скасавана даўнае Права дзеля ягонае немачнасьці й няпрыгоднасьці.
19 Закон то не давёў да дасканальнасьці, але быў уступам да лепшае надзеі, праз якую збліжаемся да Бога.
20 А сталася гэта не бяз прысягі, бо іншые без прысягі станавіліся сьвятарамі,
21 а гэты за прысягаю таго, што сказаў яму: «Прысягнуў Госпад і ня будзе каецца: Ты ёсьць сьвятаром навекі» (Пс. 109:4).
22 Вось чаму Езус стаўся запарукаю далёка лепшага запавету.
23 Тамтых сьвятароў было многа, бо сьмерць не пазваляла ім трываць,
24 а вось гэты таму, што застаецца навекі, мае і сьвятарства непрамінальнае
25 ды тых, што праз яго прыступаюць да Бога, можа збаўляць заўсёдна, жывучы вечна, каб за іх заступацца.
26 Так бо гадзілася, каб мы мелі гэткага Ўсесьвятара: сьвятога, нявіннага, вольнага ад зла, прачыстага, вывышанага па-над нябёсы.
27 Ён ня мае патрэбы, як іншые архісьвятары, штодня складаць перш за свае грахі, а потым народу, ахвяры; гэта бо даканаў ужо раз назаўсёды, ахвяраваўшы сябе самога.
28 Закон бо устанаўляе навекі дасканалага Сына.
Евреям 7 глава в переводах