Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Евреям 7 глава

1 Бо гэты Мельхісэдэк, кароль Саліму, сьвятар найвышшага Бога, тый, што вышаў наўпярэймы Абрагаму, каторы зварачаўся ад паразы каралёў, і дабраславіў яго,
2 Катораму Абрагам запраўды й дзясятую дзель даў з усяго, каторы найперш выкладаецца «кароль справядлівасьці», адлі й «кароль Саліму», значыцца, «кароль супакою»,
3 Без айца, бяз маці, без радаводу, ані пачатку дзён, ані канца жыцьця ня маючы, але ўпадобнены да Сына Божага, застаецца сьвятаром на векі.
4 Гляньце ж, які вялікі тый, катораму патрыярха Абрагам даў дзесяціну з усяго здабытку.
5 І тыя запраўды із сыноў Левавых, што адзержуюць сьвятарства, маюць расказаньне — браць з права дзесяціну зь люду, значыцца з братоў сваіх, хоць гэтыя пайшлі ізь сьцёгнаў Абрагамовых.
6 Але гэны, што не паходзе з роду іхнага, узяў дзесяціну ад Абрагама і дабраславіў таго, каторы меў абятніцы.
7 бязь ніякага перачэньня меншага дабраславе вышшы.
8 І тут, з аднаго боку, дзесяціну адзержуюць людзі сьмяротныя; а там, праз каторага ё сьветчаньне, што ён жывець.
9 І, казаў тый, таксама Леў, што адзержуе дзесяціны, пераз Абрагама дзесяціну даў:
10 Бо ён быў яшчэ ў сьцёгнах айца свайго, як Мельхісэдэк пераняў яго.
11 Дык, калі б запраўды дасканальнасьць была перазь сьвятарства Левіцкае (бо зь ім зьвязаны даны люду Закон іхны), што за патрэба была б паўставаць іншаму сьвятару подле парадку Мельхісэдэкавага, а не менавацца подле парадку Ааронавага?
12 Бо калі мяняецца сьвятарства, канечне мяняецца й Закон.
13 Бо Тый, праз Каторага кажацца гэта, належа да іншага плямені, з каторага ніхто ня прыступіў да службы ля аброчніка;
14 Бо яўна, што Спадар наш пайшоў зь Юды, праз каторага плямя Масей нічога не сказаў узглядам сьвятарства.
15 І гэта яшчэ яўней, што паўстаець сьвятар іншы, подле парадку Мельхісэдэкавага,
16 Каторы ўстаноўлены ня подле закону расказаньня цялеснага, але подле магутнасьці жыцьця нераспушчальнага.
17 Бо пасьветчана: «Ты сьвятар на векі подле парадку Мельхісэдэкавага».
18 Бо скасаваньне пярэдняга расказаньня бывае з прычыны яго слабасьці а бескарыснасьці,
19 Бо Закон нічога ня прывёў да дасканальнасьці, але ўведзена лепшая надзея, каторай бліжымся да Бога.
20 І паколькі гэта было не бяз прысягі,
21 (Бо тыя сталі сьвятарамі бяз прысягі, а Гэты з прысягаю Таго, Хто сказаў празь Яго: «Прысягаў Спадар і ня будзе каяцца: "Ты сьвятар навекі подле парадку Мельхісэдэкавага"»),
22 Патолькі Ісус стаў паручнікам лепшае ўмовы.
23 Ды тых сьвятароў было шмат, бо сьмерць перакажала трываць ім;
24 А Гэты мае сьвятарства нямінаючае, бо застаецца на векі;
25 Затым і запраўды можа супоўна спасаць тых, што бліжацца перазь Яго да Бога, будучы заўсёды жывы, каб прычыняцца за іх.
26 Бо такі найвышшы сьвятар годзіцца нам: сьвяты, нявінны, беззаганны, аддзелены ад грэшнікаў і сталы над нябёсы,
27 Каторы ня мае патрэбы дзень у дзень, як тыя найвышшыя сьвятарове, абракаць аброкі сьпярша за грахі свае, потым за грахі люду; бо Ён зьдзеяў гэта за адзін раз, абрэкшы сябе Самога.
28 Бо Закон станове за найвышшых сьвятароў людзёў, што маюць заганы, але Слова прысяглае, просьле Закону, пастанавіла Сына, на векі дасканальнага.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.