Читай и изучай

Библия » Пераклад Чарняўскага 2017

Римлянам 3 глава

1 У чым жа перавага юдэяў? Або якая карысць з абразання?
2 Вялікая ва ўсіх адносінах. Перш таму, што ім даверана слова Божае.
3 Што з таго, што некаторыя не паверылі? Ці ж іх нявер’е знішчыць вернасць Бога?
4 Ніякім чынам! Бо Бог верны, а кожны чалавек ілжывы, як напісана: «Ты справядлівы ў прысудзе Тваім і пераможаш на судзе Тваім».
5 Калі ж наша несправядлівасць падкрэслівае Божую справядлівасць, дык што мы скажам? Ці Бог несправядлівы, калі выяўляе гнеў? — Кажу па-чалавечы.
6 Ніякім чынам! Бо як жа тады Бог будзе судзіць свет?
7 Бо калі праз маю хлусню праўда Божая тым больш выяўляецца на славу Яго, дык якім чынам я маю быць суджаны як грэшнік?
8 І ці не так нас ачарняюць, ці не так гавораць, што мы кажам: «Будзем чыніць зло, каб выйшла дабро». Справядлівая кара такіх чакае.
9 Дык што? Ці мы маем перавагу? Аніякай! Ужо раней мы даказалі, што і юдэі, і грэкі — усе пад грахом,
10 як напісана: «Нікога няма справядлівага,
11 ніхто не разумее, ніхто не шукае Бога.
12 Усе збочылі, усе разам сталіся нягоднымі. Няма, хто б чыніў дабро, няма аніводнага.
13 Горла іх — магіла адкрытая, языкамі сваімі падманваюць, у вуснах іх — яд змяіны,
14 вусны іх поўныя праклёнаў і горычы,
15 ногі іх скорыя да праліцця крыві,
16 знішчэнне ды няшчасце на іх шляхах,
17 яны не спазналі шляху супакою.
18 Няма страху Божага перад вачамі іх».
19 А мы ведаем, што ўсё, што гаворыць закон, гаворыць да тых, што пры законе, каб замкнуць любыя вусны ды каб увесь свет прызнаў сябе вінаватым перад Богам;
20 бо ўчынкамі закону не апраўдаецца аніякае цела перад Ім; бо праз закон пазнаецца грэх.
21 Але цяпер выявілася справядлівасць Божая незалежна ад закону, аб якой сведчаць закон і прарокі,
22 справядлівасць Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх, што вераць. Бо няма розніцы,
23 таму што ўсе зграшылі і пазбаўлены славы Божай,
24 апраўданы ж дарма праз ласку Яго, праз адкупленне, якое ў Ісусе Хрысце;
25 Яго прапанаваў Бог перамольнай ахвярай праз веру ў Кроў Яго для выяўлення справядлівасці Сваёй, бо не стаў зважаць на папярэднія злачынствы,
26 у цярплівасці Божай: для выяўлення справядлівасці Яго ў гэты час, каб Ён Сам стаўся справядлівым і апраўдваючым таго, хто веруе ў Ісуса.
27 Дзе ж тады падстава для хвальбы? Адкідаецца! Якім законам? Ці [законам] учынкаў? Не, але законам веры.
28 Бо мы мяркуем, што чалавек атрымлівае апраўданне праз веру, незалежна ад учынкаў закону.
29 Ці ж Бог толькі юдэяў? Ці не паганаў таксама? Вядома, і паганаў,
30 адзін бо ёсць Бог, Які апраўдвае і абрэзанага з веры, і неабрэзанага — праз веру.
31 Дык ці праз веру касуем закон? Ніякім чынам! Але закон сцвярджаем.

Римлянам 3 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.