Читай и изучай

Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Ефесянам 5 глава

1 Дык будзьце насьлядоўцамі Бога, як умілаваныя дзе́ці,
2 і хадзеце ў любві, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе́ за нас, як дар і ахвяру Богу, на пах прые́мны.
3 А блуд і ўсякая нячыстасьць або прагавітасьць няхай і не ўспамінаюцца ў вас, як і гожа сьвятым;
4 ані агідныя і благія словы або жарты і няпрыстойнасьці; але ле́пш падзяка.
5 Бо ве́дайце, што ніякі блудзень, ці нячысты, ці хцівец, які хваліць ідалаў, ня мае спадчыны ў Царстве Хрыста і Бога.
6 Няхай ніхто ня зводзіць вас пустымі словамі, бо за гэтае прыходзіць гне́ў Божы на сыноў спраціўле́ньня.
7 Дык ня будзьце супольнікамі іх.
8 Вы былі калісь це́мрай, а цяпе́р — сьвятло́ ў Госпадзе: паступайце-ж, як дзе́ці сьвятла́,
9 бо плод Духа ёсьць у ўсякай дабраце́ і праведнасьці, і праўдзе;
10 выпрабоўвайце, што ўгодна Богу,
11 і ня прыймайце ўчасьця ў бясплодных дзе́яньнях це́мры, а ле́пш дакарайце.
12 Бо аб тым, што робіцца імі тайна, сорамна й гаварыць.
13 Усякі-ж дакор робіцца яўным ад сьвятла́, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло;
14 дык і кажа: устань, сьпя́чы, і ўскрэсьні з мертвых, і асьве́ціць цябе́ Хрыстос.
15 Дык глядзе́це, паступайце асьцярожна, не як бязглуздыя, але як мудрыя,
16 выкупляючы час, бо дні хітрыя.
17 Дзеля гэтага ня будзьце неразважлівымі, але пазнавайце, што́ ёсьць Воля Божая.
18 І ня ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам,
19 гаворачы ад сябе́ псальмамі і гымнамі, і пе́сьнямі духоўнымі, пяючы і іграючы Госпаду ў сэрцах вашых,
20 дзякуючы заўсёды і за ўсё Богу і Айцу ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,
21 пакараючыся сабе́ ўзае́мна ў страху Божым.
22 Жанчыны, пакарайцеся сваім мужом, як Госпаду,
23 бо муж ёсьць галава жаны, як і Хрыстос галава Царквы́, і Ён жа збавіцель це́ла;
24 але, як царква́ пакараецца Хрысту, гэтак і жонкі сваім мужом у-ва ўсім.
25 Мужы, любе́це жонкі свае́, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе́ за яе́,
26 каб асьвяціць яе́, ачысьціўшы купальняй воднаю у слове;
27 каб паставіць яе́ Сабе́ слаўнаю, Царкву гэную, бяз плямы ці заганы ці чаго гэткага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.
28 Гэтак павінны мужы любіць сваіх жанок, як це́лы свае́: хто любіць жонку сваю, самога сябе́ любіць.
29 Бо ніхто ніколі ня ме́ў не́навісьці да свайго це́ла, але жывіць і грэець яго, як і Госпад Царкву;
30 бо мы — чле́ны це́ла Яго, ад це́ла Яго і ад касьце́й Яго.
31 Дзеля гэтага пакіне чалаве́к айца свайго і матку і прыле́піцца да жонкі свае́й, і будуць двое ў адным це́ле (Быцьцё 2:24).
32 Тайна гэтая валікая; я-ж кажу аб Хрысьце́ і Царкве́.
33 Дык і вы, усякі па сабе́, кожны хай любіць жонку сваю як самога сябе́; жонка-ж няхай баіцца мужа свайго.

Ефесянам 5 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.