Читай и изучай

Библия » Пераклад Чарняўскага 2017

Ефесянам 5 глава

1 Дык будзьце паслядоўнікамі Бога, як сыны найдаражэйшыя,
2 і жывіце ў любові, як і Хрыстос узлюбіў нас і выдаў Самога Сябе за нас як дар і ахвяру Богу на водар прыемнасці.
3 Распуста ж і ўсякая нячыстасць або сквапнасць хай і не ўзгадваюцца ў вас, як і належыць у святых,
4 і разбэшчанасць ці брыдкаслоўе, ці насмешка непрыстойная — неадпаведаюць, але лепш падзяка.
5 Вось, гэта вы ведаеце, што ні адзін распуснік або нячысты ці сквапны, што з’яўляецца служыцелем ідалаў, не мае ўдзелу ў Валадарстве Хрыстовым і Божым.
6 Хай ніхто вас не зводзіць пустымі словамі, бо за гэта прыйшоў гнеў Божы на сыноў непакорлівасці.
7 Дык не станьцеся супольнікамі іх.
8 Бо былі вы калісьці цемраю, а цяпер вы — святло ў Госпадзе, дык і жывіце, як сыны святла.
9 Плод жа Духа выяўляецца ва ўсякай дабрыні, і справядлівасці, і праўдзе.
10 Выпрабоўвайце, што падабаецца Госпаду,
11 і не прымайце ўдзелу ў бясплённых справах цемры, але лепш выкрывайце.
12 Бо сорамна і казаць аб тым, што робіцца імі патаемна.
13 Усё, што выклікае дакаранні, выяўляецца ў святле,
14 бо ўсё, што выяўляецца, ёсць святло. Таму і сказана: «Устань, які спіш, і паўстань з мёртвых, і будзе свяціць табе Хрыстос».
15 Дык глядзіце, браты, асцярожна хадзіце, не як неразумныя, але як мудрыя,
16 выкарыстоўваючы час, бо дні цяпер ліхія.
17 Дзеля таго не будзьце неразважлівымі, але разумейце, што ёсць воля Госпада.
18 І не ўпівайцеся віном, у якім распуста, але напаўняйцеся Духам,
19 гаворачы між сабою псальмамі, і гімнамі, і песнямі духоўнымі; спяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых.
20 Дзякуйце заўсёды Богу і Айцу за ўсё ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,
21 падпарадкоўваючыся адзін аднаму ў страху Божым.
22 Жанчыны падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду,
23 бо муж — галава жанчыны, як Хрыстос — галава Царквы і Ён жа — Збаўца цела.
24 Але, як Царква падпарадкавана Хрысту, так і жонкі мужам сваім ва ўсім.
25 Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос любіць Царкву і Самога Сябе выдаў за яе,
26 каб асвяціць яе, ачышчаючы лазняй воднаю ў слове,
27 каб Яму паставіць Сабе Царкву слаўнай, без пляміны ці зморшчыны або чагосьці падобнага, але каб была яна святая і беззаганная.
28 Так і мужы павінны любіць жонак сваіх, як уласныя целы. Хто сваю жонку любіць, сам сябе любіць.
29 Бо ніхто ніколі не меў у нянавісці цела свайго, але корміць і спагадае яму, як Госпад Царкве,
30 бо мы — члены Цела Яго, косць з касцей Яго ды цела з цела Яго.
31 Дзеля таго пакіне чалавек бацьку свайго і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і будуць двое адным целам.
32 Гэта вялікая таямніца; а я кажу аб Хрысце і Царкве.
33 Вось жа і вы, усякі па сабе, кожны хай любіць жонку сваю, як самога сябе, а жонка хай баіцца мужа.

Ефесянам 5 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.