Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Ефесянам 5 глава

Адзнакі новага жыцця: любоў і чыстасць1 Дык вось, наследуйце Бога, як дзеці ўмілаваныя,
2 і паступайце ў любові, як і Хрыстус палюбіў нас і аддаў сябе за нас як дар і ахвяру Богу на прыемны пах.
3 А распуста, і ўсялякая нячыстасць, і сквапнасць няхай нават не згадваюцца сярод вас, як гэта належыць святым.
4 Таксама і непрыстойнасць, і пустаслоўе, і вульгарнасць нягожыя для вас. Наадварот, няхай лепш будзе падзяка.
5 Вы павінны ведаць, што ніякі распуснік, або нячысты, ці сквапны, гэта значыць ідалапаклоннік, не мае спадчыны ў Валадарстве Хрыста і Бога.
Дзеці святла6 Няхай ніхто не зводзіць вас марнымі словамі, бо праз гэта прыходзіць Божы гнеў на непаслухмяных сыноў.
7 Не будзьце ж іх супольнікамі.
8 Калісьці вы былі цемрай, а цяпер вы святло ў Пану. Паступайце, як дзеці святла.
9 Бо плод святла ёсць ва ўсялякай дабрыні, справядлівасці і праўдзе.
10 Імкніцеся да таго, што даспадобы Пану.
11 Не бярыце ўдзел у бясплённых справах цемры, а лепш выкрывайце іх.
12 Бо пра тое, што яны робяць патаемна, нават сорамна казаць.
13 А ўсё, што выкрываецца праз святло, становіцца яўным, бо ўсё, што становіцца яўным, ёсць святло.
14 Таму сказана: «Прачніся, які спіш, і ўваскрэсні, і Хрыстус асветліць цябе».
15 Глядзіце дакладна, як паступаеце, не як неразумныя, а як мудрыя.
16 Выкарыстоўвайце час, бо дні ліхія.
17 Не будзьце ж неразважнымі, але пазнавайце, што ёсць воляй Пана.
18 І не ўпівайцеся віном, ад якога бывае распуста, але напаўняйцеся Духам,
19 настаўляючы саміх сябе псальмамі, гімнамі і духоўнымі песнямі, спяваючы і праслаўляючы Пана ў вашых сэрцах.
20 Дзякуйце заўсёды за ўсё Богу і Айцу ў імя Пана нашага Езуса Хрыста.
21 Падпарадкоўвайцеся адзін аднаму ў боязі Хрыстовай.
ПРЫНЦЫПЫ СЯМЕЙНАГА ЖЫЦЦЯХрысціянскае сужэнства22 Жонкі, падпарадкоўвайцеся сваім мужам, як Пану,
23 бо муж — галава жонкі, як і Хрыстус — Галава Касцёла. Ён — Збаўца цела.
24 Таму, як Касцёл падпарадкоўваецца Хрысту, так і жонкі падпарадкоўваюцца ва ўсім мужам.
25 Мужы, любіце сваіх жонак, як і Хрыстус палюбіў Касцёл і аддаў сябе за яго,
26 каб асвяціць яго, ачысціўшы купеллю вады і словам,
27 каб ён з’явіўся перад Ім слаўным Касцёлам, які не мае плямы, ці заганы, ці чаго-небудзь падобнага, і каб ён быў святы і беззаганны.
28 Так павінны мужы любіць сваіх жонак, як сваё цела. Хто любіць сваю жонку, любіць самога сябе.
29 Бо ніхто ніколі не меў нянавісці да свайго цела, але корміць і даглядае яго, як і Хрыстус свой Касцёл,
30 бо мы члены Ягонага цела.
31 Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці і злучыцца са сваёй жонкай, і будуць двое адным целам.
32 Вялікая таямніца гэтая, а кажу я ў дачыненні да Хрыста і да Касцёла!
33 Дык няхай кожны з вас любіць сваю жонку так, як самога сябе, а жонка няхай паважае мужа.

Ефесянам 5 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.